Пратасевіч даў паказанні на Сафію Сапегу — База

Памілаваны Раман Пратасевіч даў паказанні на сваю былую дзяўчыну Сафію Сапегу. У асноўным на яго паказаннях і будавалася абвінавачванне. Цяпер справа аб яе экстрадыцыі можа быць накіраваная ў суд Уладзівастока — менавіта там было яе апошняе месца рэгістрацыі, піша BAZA.

24.05.2023 / 14:48

Паводле звестак «Базы», Раман паведаміў следчым, што за сваю працу па дэаноне сілавікоў Сапега атрымала 5 тысяч даляраў. Па словах Пратасевіча, дзяўчына, будучы ў Вільні, прабівала беларускіх сілавікоў праз сэрвіс «Вока Бога» і публікавала іх даныя ў тэлеграме, сцвярджае гэты тэлеграм-канал.

Чытайце таксама:

«Наша дзяўчынка ўсё гэта цягне, а гэты…» Цётка Сафіі Сапегі пракаментавала памілаванне Пратасевіча

Суд у Маскве адклаў пасяджэнне аб перадачы Сафіі Сапегі на 1 чэрвеня. Адвакат папрасіў перанесці разгляд у Прымор'е

Рудзік: Сітуацыя з Пратасевічам можа быць нашмат больш страшнай, чым мы сабе ўяўляем

Сафію затрымалі разам з Раманам Пратасевічам у Мінску 23 мая 2021 года пасля прымусовай пасадкі рэйса Афіны — Вільня.

6 мая 2022 года яе асудзілі на 6 гадоў калоніі. Зараз вырашаецца пытанне аб яе экстрадыцыі ў Расію.

Nashaniva.com