«Пад выглядам антыкварыяту». Аршанец выставіў на аўкцыён пратэрмінаваную згушчонку

Незвычайны лот заўважыў Сяржук Серабро, які напісаў пра гэта ў фэйсбуку. «Ушлыя аршанцы спрабуюць прадаць глыбоцкую прасрочку пад выглядам антыкварыяту», — дадаў ён. 

11.02.2024 / 13:56

У абʼяве гаворыцца, што дзве банкі згушчонкі захоўваліся ў падвале, засталіся ад бабулі, якая працавала загадчыцай сталовай.

Колькі гадоў прадукту, невядома — этыкетка спарахнела, надпісы зусім не чытаюцца.

«Можа каму цікава», — піша аўтар абʼявы.

Цана — па дамове. 

Чытайце таксама:

На аўкцыён выставілі ўнікальны лот: барысаўскія запалкі, што перажылі вайну

У Францыі прадаюць з аўкцыёну яхту з залатым корпусам, якая нібыта належала беларускаму мільярдэру

У Брытаніі на аўкцыён выставілі ўстаўныя зубы Чэрчыля

Nashaniva.com