© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на
Nashaniva.com у першым абзацы.
Магчыма маецца рацыя на конт сталага вынясення парадаў у бачнае месца сайту (або ў спецыяльную рубрыку) на конт зручнага прасоўвання беларускай мовы на кампутары і гаджэты.
Напрыклад, як дадаць магчымасць друкаваць на кірылічнай беларускай мове на кампутары пад Windows з расейскай клавіатурай стандартнымі сродкамі, але такім чынам, каб яна не перашкаджала ў выпадку, калі карыстальнік кампутару таксама ўжывае раскладкі RU-EN. Нажаль, няшматлікія адпаведныя аплікацыі незалежных распрацоўшчыкаў незаўсёды надзейныя/зручныя.
Праблема:
Механічнае даданне раскладкі BY да ўжо існуючых RU і BY мае вялікую нязручнасць - калі вы друкуеце дакументы без беларускай мовы, але вымушаныя часта пераключаць раскладку (напрыклад праз правы CTRL + SHIFT) для друкавання сымбаляў пунктуацыі або лацініцы - раскладка BY у якасці трэцяй пад час цыклічнага пераключэння ператвараецца ў раздражняючы баласт. Пры гэтым для сучаснага беларускага кірылічнага лемантара унікальнымі ад расейскага з'яўля'юцца толькі літары Ў, I і сымбаль ' (апостраф). Літара Ґ была выключаная з наркомаўкі, таму зараз практычна не ужываецца нават прадстаўнікамі старой эміграцыі, якія не прызналі прарасейскую бальшавіцкую моўную рэформу 1933 і дагэтуль ужываюць трохі спрошчаную тарашкевіцу.
Прапанова:
Вы пакідаеце на кампутары толькі мовы ўводу RU і EN з цыклічным пераключэннем праз правы CTRL + SHIFT. Але дадаеце менавіта для мовы ўводу RU дадатковую беларускую клавіатуру з пераключэннем між клавіатурамі RU-BY праз левы ALT+SHIFT. Пры гэтым усталюеце для расейскай і беларускай клаіатур свае іконкі, напрыклад стандартныя іконкі з сіняй і чырвонай клавіатурамі (каб не "паліцца" са сцягамі). Такім чынам у трэе будуць словы RU-EN для адлюстравання бягучай мовы ўводу і у выпадку бягучай мовы ўводу EN - абраная іконка расейскай або беларускай клавіатуры. Тады правы CTRL + SHIFT будзе пераключаць мовы уводу RU-EN або BY-EN у залежнасці ад таго, якую клавіатуру вы уключылі праз левы ALT+SHIFT. Літара Ў уводзіцца цісненнем на пімпачку Щ, літара І - цісненнем пімпачцы И, а сымбаль ' (апостраф) - цісненнем пімпачцы "]".
Усім прыемнай беларусізацыі і чакаем парадаў, ці можно зрабіць нешта!