Знайсці
08.07.2023 / 14:5222РусŁacБел

У Тбілісі актывісты сарвалі ЛГБТ-фестываль. На пляцоўцы мерапрыемства пачаліся пагромы

Каля 300 прыхільнікаў кансерватыўнага руху Alt-Info і іншых правых партый Грузіі, прарваўшы ачапленне паліцыі, прайшлі маршам да возера Лісі, дзе павінна было адбыцца мерапрыемства.

Paper Kartuli

У Тбілісі група кансерватыўных актывістаў сарвала Tbilisi Pride Festival за гадзіну да пачатку мерапрыемства. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь» са спасылкай на Paper Kartuli.

Як піша выданне, каля 300 прыхільнікаў кансерватыўнага руху Alt-Info і іншых правых партый Грузіі, прарваўшы ачапленне паліцыі, прайшлі маршам да возера Лісі, дзе павінна было адбыцца мерапрыемства. Пасля гэтага пратэстоўцы зламалі калючы дрот, якім агароджвалася пляцоўка ЛГБТ-фестывалю, і пачалі пагром.

Paper Kartuli

«Актывісты грамяць сцэну, інсталяцыю, бар, рвуць плакаты і партрэты. З падраных сцягоў перад сцэнай робяць вогнішча. Натоўп радуецца: яны сарвалі фестываль. На сцэне паліцыя, але яна нічога не кантралюе», — перадае журналіст Paper Kartuli з месца падзей.

Paper Kartuli

Арганізатары фестывалю паведамілі ў сацыяльных сетках, што іх эвакуююць з месца правядзення мерапрыемства. Яны заклікалі ўдзельнікаў не прыязджаць на фестываль. «Міністэрства ўнутраных спраў не змагло забяспечыць бяспеку фестывалю», — гаворыцца ў заяве арганізатараў.

Paper Kartuli

Чытайце таксама:

З ружовым аўтазакам. У Вільні прайшоў «Парад гордасці», удзел у якім узяла і беларуская калона ФОТАРЭПАРТАЖ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
22
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
14
1
Андрусь/адказаць/
09.07.2023
American , наконт дэвіяцыяў - не ў гэтай тэме. Дэвіяцыі - гэта медычная сфера, і Сусветная арганізацыя здароўя даўно разабралася з тым. ці з'яўляюцца тры тыпы сэксуальнай арыентацыі нейкімі дэвіяцыямі. Спіс дэвіяцыяў ёсць у дзейным Міжнародным класіфікатары хваробаў. Гетэрасэксуальнасці, гомасэксуальнасці альбо бісэксуальнасці там няма. 
Але, калі пра тэму нататкі на НН: у выпадку ў Грузіі відавочнае парушэнне права на мірны сход. І не мае значэння, што на гэтым мірным сходзе будуць рабіць. Калі не парушаюцца правы іншых людзей, не прапагандуецца гвалт, вайна і нацысцкія ці расісцкія ідэалогіі, то права на мірны сход мае прыарытэт, як адно з правоў чалавека, згодна з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека і Еўрапейскай канвенцыяй аб правах чалавека. І дзяржава сваімі сілавымі структурамі абавязаная забяспечыць выкананне гэтага права, у тым ліку, праз эфектыўную абарону ад праціўнікаў, якія могуць ажыццяўленню права на мірны сход пэўнай групай паспрабаваць перашкодзіць.  
Грузія з'яўляецца чальцом Рады Еўропы, адпаведна, абавязаная выконваць Еўрапейскую  канвенцыю аб правах чалавека. Яна свае абавязкі паводле гэтага дакумента не выканала. Зараз арганізатары фестывалю маюць права звярнуцца ў Еўрапейскі суд у правах чалавека з пазовамі аб вызнанні парушэння права на мірны сход і патрабаваннем кампенсацыі і эфектыўнага выпраўлення сітуацыі. І якраз набліжаецца новы разгляд кандыдацтва Грузіі ўжо ў іншую еўрапейскую арганізацыю - Еўрапейскі Саюз. Летась Грузія аказалася адзінай краінй з тых, якія падавалі заяўкі ў ЕС, якая не атрымала нават статусу краіны-кандыдата. Пры гэтым у рэкамендацыях ЕС, якія Грузія мусіла выканаць, асобным пунктам прапісаныя правы меншасцяў. Старшыня кіруючай партыі "Грузінская Мара" літаральна некалькі дзён таму заявіў, што да канца года Грузія атрымае статус краіны-кандыдата ў ЕС, бо ўсе рэкамендацыі па прывядзенні сітуацыі ў краіне да стану, які дазваляе шлях інтэграцыі ў структуру Еўрасаюзу, Грузія выканала. Сіутацыя з няздольнасцю  дзяржаўнага апарату Грузіі забяспечыць выкананне  права ЛГБТК+-супольнасці  на мірны сход у абарону сваіх правоў паказала, што заява Іраклія Кабахідзэ з'яўляецца заўчаснай і не адлюстроўвае рэальную сітуацыю. Гэта можа (і павінна) паўплываць на рашэнне ЕС адносна стутусу ў  кандыдацтва.  
09.07.2023
Dzianis, як каша сёння ў дзіцячым садку? 
0
Dzianis/адказаць/
09.07.2023
Хм, на дзіцячы садок тут больш твае выказванні цягнуць, таму табе відней
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930