Знайсці
10.07.2023 / 06:487РусŁacБел

Зяленскі: Не хачу ехаць у Вільню дзеля забавы, Украіна павінна атрымаць гарантыі бяспекі

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што саміт NATO вельмі важны і «гэта справа палітычнай волі — знайсці патрэбныя фармулёўкі і запрасіць Украіну».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што не хоча ехаць на саміт NATO ў Вільні «дзеля забавы» і чакае, што Украіна атрымае запрашэнне ў Альянс і гарантыі бяспекі на перыяд, пакуль яна не з'яўляецца чальцом NATO. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю ABC news.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што саміт NATO вельмі важны і «гэта справа палітычнай волі — знайсці патрэбныя фармулёўкі і запрасіць Украіну».

«Гэта будзе важны мэсэдж, што NATO не баіцца Расіі. Украіна павінна атрымаць дакладныя гарантыі бяспекі, пакуль яна не ў NATO. Гэта вельмі важна. Толькі ў гэтых умовах наша сустрэча будзе мець сэнс. Інакш гэта чарговая палітыка», — сказаў Зяленскі.

На рэпліку вядучай «Гучыць так, што вы наўрад ці паедзеце» Зяленскі ўсміхнуўся і адказаў: «Чаму? Я думаю, мы зробім шмат працы».

У нядзелю віцэ-прэм'ер у пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Вольга Стэфанішына заявіла, што пакуль няма фінальнага рашэння наконт удзелу Зяленскага ў Віленскім саміце NATO, які пройдзе 11-12 ліпеня.

Чытайце таксама:

«NATO ператварыла Вільню ў крэпасць». Альянс умацоўвае мяжу з Беларуссю перад самітам у сталіцы Літвы

Байдэн: Каб разгледзець заяўку Украіны ў НАТА, павінна скончыцца вайна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
3
Ну-ну..../адказаць/
10.07.2023
Жвір, што ты мелеш!? Украіна як раз абсалютна не была гатовай ні да 2014 года, ні нават да гэтай вайны. Што Амерыка дала, тым і ваююць. Пасля 2014 года вам Украіне не было аніводнага патрлннага завода. Як гэта разумець? Цябе усё больш год за годам пажырае вар'ят, а ў цэлай дзяржаве няма і не будуецца ніводнага патроннага завода. Ніводнага! Адзіны завод які быў, застаўся ў захопленым Данбасе. А дзе славуты украінскі танк "Оплот"? Адзін з лепшых танкаў свету, але дзе ён? Гэта асноўны танк арміі Таіланда. Прадалі Таіланду і ўгарнулі вытворчасць, каб на 22 год не было ні танкаў, ні вытворчасці. Гэта таксама выпадкова? Хто гэта ўсё рабіў, а хто дазваляў рабіць? Дзе украінская авіяцыя? Няма ні сваёй авіяцыі, ні снарадаў, ні патронаў, ні бранетэхнікі, ні супрацьпаветранай абароны. Калі я памыляюся, то назавіце мне чым ваюе Украіна - маркі, мадэлі, колькасць... Затое забудавалі добрыя дарогі на поўначы і ўсходзе краіны, па каторых і заехалі гэтыя... Як іх там..."Кіев за 3 дня". А дзе украінскі марскі флот? А мольбы да ЗША "закройцё неба!". А можа я цалкам памыляюся, і джавелін, хаймарс, ф-16, 777 абрамс, брэдлі, адзеньне і сродкі абароны салдат усу гэта ўсё не свежыя падарункі ("нам так мала даюць і ў НАТА не бяруць"), а даўняя украінская маёмасць?
3
Ну-ну..../адказаць/
10.07.2023
Жвір, на якую тэму ён там збіраецца папрацаваць, калі "не спалі ўшапку і добра падрыхтаваныя да вайны"? Жвір, ау-ў!
0
Жвір/адказаць/
10.07.2023
Ну-ну...., перш за ўсё гэта асабовы склад, афіцэры і салдаты, іх якасьць падрыхтоўкі, колькасьць, арганізацыя, мабілізацыйная здольнасьць МА, і рашучасьць войска змагацца за сваю краіну. Усё гэта было дасягнута цягам васьмі гадоў перападрыхтоўкі ўкраінскай арміі. Расея не чакала, што ёй давядзецца сутыкнуцца з зусім іншай якасьці ўзброенымі сіламі Ўкраіны, яна разьлічвала ваяваць супраць войска ўзору 2014-га...Вось хто спыніў нападнікаў, калі Захад яшчэ не пастаўляў летальнай зброі, акром мабільных сродкаў супрацьтанкавай барацьбы, ды турэцкіх Байрактараў (атрыманых на ўзбраеньне задоўга да 2020-га). Вораг быў спынены меўшымся у распараджэньні Ўкраіны савецкім узбраеньнем. Зразумела ж, можна дакараць захад за павольнасьць і нерашучасць, бо адпаведна Будапешта-94, ЗША і Брытанія павінны браць непасрэдны ўдзел у аднаўленьні тэрытарыяльнай цэласнасці Ўкраіны, непарушнасьць якой яны гарантавалі. Замест гэтага яны вельмі нерашуча, пасьля доўгіх абмеркаваньнў, і з абмежаваньнямі ва ўмовах карыстаньня (забарона на выкарыстаньне па тэрыторыі Расеі) пастаўляюць Украіне лімітаваны асартымент узбраеньняў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930