Знайсці
31.07.2023 / 00:075РусŁacБел

Марафон «Нам не ўсё адно!» фінішаваў, канчатковая сабраная сума — 574 356 еўра

Марафон незалежных медыя і арганізацый, праз якія збіралі сродкі для дапамогі беларускім палітвязням, пачаўся раніцай у суботу, 29 ліпеня. Данаціць можна было да 23:59 30 ліпеня. Рубеж 500 000 еўра пераадолелі 30 ліпеня ў 16:45, сабраная сума ў канцы заяўленага часу — 574 356 еўра. 

Вынікі збору сродкаў пераўзышлі ўсе самыя смелыя чаканні. На пачатку марафону нават самі ягоныя арганізатары прызнаваліся, што разлічваюць на некалькі дзясяткаў тысяч даляраў, хоць першапачатковая мінімальная планка была 200 тысяч еўра.

Упершыню пра 500 тысяч еўра як мэту сказала падчас выступлення ў эфіры марафону Святлана Ціханоўская. Тады яшчэ не было сабрана і 200 тысяч, але дынаміка збору паказвала, што сабраць іх рэальна. У выніку аказалася, што нават 500 тысяч, якія здаваліся фантастычнымі, — не мяжа. 

Сабраныя сродкі будуць размеркаваныя сярод 13-ці фондаў — партнёраў акцыі.

Чытайце таксама:

Ёсць 500 тысяч! Людзі сабралі фантастычныя паўмільёна еўра на дапамогу палітвязням

Святлана Курс прапанавала правесці яшчэ адзін марафон — для беларускіх ваяроў

«Прыстойныя, адважныя, шляхетныя». Хто з замежнікаў заклікаў далучыцца да беларускага марафону салідарнасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Федзя/адказаць/
31.07.2023
[Рэд. выдалена]
1
Жорж Стоматолог/адказаць/
31.07.2023
Прочитал на МЕДУЗЕ:
"В июне в ходе марафона «Ты не один» в поддержку политзаключенных в России независимые медиа собрали 39,4 миллиона рублей (около 395 тысяч евро по курсу на 13 июня). "
То есть на всей огромной России всего лишь 395 тыс.
Всякие принижатели успеха беларускай акции солидарности - конченые агенты КГБ.
3
Пётр Пятровіч/адказаць/
31.07.2023
Рэальна беларусаў за ёлупняў лічаць! Спачатку фонды скінуліся сваімі грантамі на "марафон" і вось зараз назад ім усё вернуць з надбавачкай ад неабыякавых, каго здолелі піярам прабіць. Глядзіце: нібыта не гранты, а "народныя грошы".
Лукашэнка са сваімі схемамі адпачывае.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031