Знайсці
26.08.2023 / 17:1518РусŁacБел

Пацвердзілася асоба мужчыны, які ў чэрвені памёр на Акрэсціна. Вось што вядома пра яго

Мужчына памёр 12 чэрвеня, але дакладна спраўдзіць ягоную асобу ўдалося толькі цяпер. Распавядаем, што вядома пра гэтага чалавека.

Андрэй Макарэвіч. Фота: «Аднакласнікі»

Пра смерць мужчыны нам паведамілі напрыканцы чэрвеня. Праз некалькі тыдняў інфармацыю пра тое, што адбылося, апублікаваў «Новы час». 

Андрэю Макарэвічу было 56 гадоў. Ён нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Мінску. У 1982-м, адразу пасля школы, Андрэй паступіў у мастацкую гарадскую прафесійна-тэхнічную вучэльню і вывучыўся на сталяра-мэбельшчыка. Згодна з яго сацсеткамі і інфармацыі ад «Кіберпартызанаў», ён змяніў шмат працаў.

Андрэй восем гадоў працаваў механікам у рэфрыжэратарным дэпо, два гады сталяром, пару гадоў — у мінскім РНПЦ «Кардыялогія», у розныя часы — вартаўніком і рознарабочым. Апошнім часам мужчына займаўся сталярнымі працамі і зборкай мэблі.

Мужчына быў прыхільнікам пераменаў. Ён быў падпісаны на шмат якія незалежныя медыя, а некаторыя з іх лайкаў на сваёй старонцы ў «Аднакласніках». Гэта і стала прычынай, па якой яго змясцілі ў «палітычную» камеру на Акрэсціна, у якой адміністрацыя стварае невыносныя ўмовы для вязняў. У такіх камерах людзі спяць без матрацаў, не маюць магчымасці атрымліваць з волі перадачы з ежай, рэчамі і медыкаментамі.

У мужчыны ніколі не было сур'ёзных праблем з законам. У базе «Кіберпартызанаў» ёсць толькі два запісы пра парушэнні ім заканадаўства — пераход дарогі ў неўстаноўленым месцы ў 2017-м і безбілетны праезд у 2019-м.

Вось што распавядала крыніца «Новага часу» пра характар Андрэя і ягоныя апошнія дні:

Андрэй Макарэвіч. Фота: ягоная старонка ў «Аднакласніках»

«Ён быў чалавекам негаманлівым, заўсёды сядзеў у куце, па большай частцы ў камеры спаў, але мне ўдалося з ім трохі пагутарыць. Першапачаткова яго ўзялі за дробны крадзеж: скраў ён пачак пельменяў і ці то хлеб, ці то малако. Нешта такое, каб проста паесці. Працаваў ён ці мэбельшчыкам, ці то абутак рабіў — нейкая простая праца ў яго была. Ён казаў, што працуе, але грошы скончыліся, і давялося яму скрасці ежу.

Ён наогул не павінен быў да нас патрапіць, такіх дробных зладзюжак саджаюць на 7-10 сутак у іншыя камеры, да так званых «працоўных», каго выводзяць на працу. Але ў яго ў тэлефоне знайшлі нейкія рэпосты, і ён у выніку сядзеў з намі па палітыцы».

Мужчына быў астматыкам, але выпрошваць інгалятар даводзілася з боем:

«Днём ён яшчэ сядзеў нармальна, адкашліваўся, і гэтак далей. А ноччу хрыпеў так, што ўся «хата» заснуць не магла. Інгалятар яму ўсё ж аддалі. Потым да нас прывялі лекара. Ён яго паслухаў… Усе ведалі, што Андрэю станавілася горш. У адну ноч мы прачнуліся, як быццам СПА пачало працаваць, там не тое што храп, а нешта незразумелае было. Лекар дамогся для яго нейкіх таблетак, якія яму нібы дапамагалі. Мы нават некалькі разоў прапаноўвалі Андрэю выклікаць «хуткую», каб яго забралі з ІЧУ, але ён адмаўляўся».

Мужчына, як піша «Новы час», і так пачуваўся не надта, але ў камеры быў скразняк, і ў адзін з дзён усе ў камеры захварэлі, а Макарэвічу стала горш:

«Гэта было ў нядзелю: я прачнуўся, хлопцы стаяць, крычаць, «званіце ў кнопку», — у кожнай камеры ёсць кнопка выкліку «прадольных». Аказалася, што Андрэй устаў, схадзіў у прыбіральню, пайшоў мыць рукі і проста ля ракавіны ўпаў.

Наш доктар спрабаваў яго з «прадольнымі» адкачваць, — ён нават добра пра «прадольных» адгукнуўся, яны хацелі штучнае дыханне рабіць. […]

Выклікалі «хуткую», яна прыехала амаль імгненна, хвіліны праз тры пасля выкліку. Але адкачаць Андрэя не ўдалося».

Мы не ведаем усіх абставінаў таго, як памёр Андрэй. Але катавальныя ўмовы на Акрэсціна маглі негатыўна адбіцца на яго здароўі.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» выказвае спачуванні блізкім і сябрам Андрэя Макарэвіча.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Смерць мужчыны на Акрэсціна: вось што вядома і што застаецца пад пытаннем

Алесь Пушкін мучыўся страшнымі болямі, але яго не шпіталізавалі. Хто начмед у турме, дзе ён памёр

«А теперь давайте еще раз, на нормальном языке». Што адбывалася з Алесем Пушкіным за кратамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
92
Абуральна
65
2
Коля самы лепшы/адказаць/
27.08.2023
Ihar, твая праўда. Не існуе ніякай кнопкі. 
2
Analtol Sovkou/адказаць/
27.08.2023
Anatol Starkou,  лучше бы ты маленьким умер, красная ботва.
1
Недоўга/адказаць/
27.08.2023
Anatol Starkou,шкада што ты жывы 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031