Знайсці
09.05.2024 / 19:543РусŁacБел

Вярхоўная Рада падтрымала важны для беларусаў законапраект аб прававым статусе абаронцаў Украіны

Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны 9 траўня прынялі ў першым чытанні законапраект з папраўкамі ў законы, якія тычацца «прававога статусу замежнікаў і асоб без грамадзянства, што ўдзельнічаюць у абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці Украіны», піша «Позірк».

Сцяг Палка Каліноўскага ў парламенце Украіны ў сакавіку 2024 года. Скрыншот: трансляцыя пасяджэння Вярхоўнай Рады

Кіраўнік міжфракцыйнага аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь» дэпутат Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што папраўкі падтрымалі 263 парламентарыі (актуальны склад ВР — 401 чалавек).

Гэты дакумент сярод іншага дае магчымасць атрымліваць дазволы на іміграцыю або ўкраінскае грамадзянства на падставе пратэрмінаваных пашпартоў; атрымліваць дазвол на жыхарства (ДНЖ) замежнікам і асобам без грамадзянства, «прыцягнутым да абароны Украіны ў складзе сіл тэрытарыяльнай абароны або добраахвотніцкіх фарміраванняў тэрытарыяльнай супольнасці».

Акрамя таго, папраўкі даюць права атрымліваць ДНЖ членам сем’яў асоб, якія заключылі кантракт на службу ва Узброеных сілах Украіны, Дзяржаўнай спецслужбе транспарту і Нацгвардыі.

Згодна з законапраектам, беларусы і расіяне, якія атрымалі ўкраінскае грамадзянства «ў перыяд з 24 лютага 2020 г. <…> у адпаведнасці з Законам Украіны «Аб грамадзянстве Украіны» і падалі абавязацельства спыніць замежнае грамадзянства», павінны будуць зрабіць гэта «на працягу года з дня спынення або скасавання ваеннага становішча, калі тэрмін выканання такога абавязацельства ўжо скончыўся».

Чытайце таксама:

У Вярхоўную Раду ўнеслі законапраект, які мае спрасціць атрыманне беларускімі добраахвотнікамі ўкраінскага грамадзянства 

У Вільні пройдзе вечарына памяці Міраслава Лазоўскага

Атрымаў раненне беларускі добраахвотнік Павал Кулажанка, вядомы як Exomon

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
8
РАДА ня рада/адказаць/
09.05.2024
А дзе хоць адзіны зварот (маўчу ўжо пра прыцягненне да адказнасьці: адміністратыўнай, крымінальнай) да праваахоўных ворганаў краін ЕС асоб, якія знаходзяцца ў тэратарыяльных межах (турысты, працаўнікі і г.д.) і якія выступаюць супраць Беларусі як асобнай краіны са сваёй тэрыторыяй, культурай, мовай? (дэ-факта гэта нацызм)
4
Беглы/адказаць/
09.05.2024
А, так вот ради чего они воюют, ради гражданства Украины) молодцы, нашли себе новую родину) а Беларусь пускай гниёт, она ведь неправильная, неудобная. Куда там, Украина ведь классная. ПКК гонят, что беларусы аморфные, а сами не лучше. Наверное и 10% из них не пойдут за то, чтобы в родной стране что-то поменять, а за украинский паспорт и начисления с радостью бегают по окопам
10.05.2024
Беглы, не, проста лукашысты пазбавілі Каліноўцаў магчымасці працягнуць тэрмін дзеяння беларускіх пашпартоў, а без пашпартоў права кіроўцы не атрымаеш. Каб заехаць у Беларусь і скінуць Лукашэнку трэба транспарт. Не пешкі ж ісці. Так што ўсё будзе добра з нашымі Каліноўцамі. А русні і Лукашэнку будзе (як браты-украінцы) - п...да.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031