Знайсці
15.02.2024 / 11:4112РусŁacБел

Трамп хоча праз спыненне падтрымкі прымусіць Украіну да перамоваў з Расіяй

Дональд Трамп хоча падштурхнуць Украіну да перамоваў з Расіяй і спынення вайны ў выпадку свайго абрання на пасаду прэзідэнта ЗША. Таксама ён разглядае магчымасць памяншэння абавязацельстваў перад некаторымі членамі НАТА, піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Паводле выдання, саюзнікі Трампа абмяркоўваюць двухузроўневы альянс НАТА, дзе пяты артыкул, які абвяшчае, што напад на адну з краін блока зʼяўляецца нападам на ўсіх, будзе прымяняцца толькі да дзяржаў, якія дасягаюць мэт па расходах на абарону. Цяпер гэта 2% ад ВУП, і большасць краін НАТА яе не дасягаюць. 

Акрамя таго, у Трампа абмяркоўваецца магчымасць пасадзіць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна за стол перамоваў. Па словах аднаго з дарадцаў Трампа, гэтаму можа паспрыяць поўнае адразанне ад амерыканскай дапамогі. 

Гэтыя ініцыятывы, калі яны будуць рэалізаваны, «перавернуць з ног на галаву дзесяцігоддзі палітыкі ЗША», піша выданне. 

Раней Трамп сказаў, што, калі краіны НАТА не выконваюць свае фінансавыя абавязальніцтвы перад альянсам, ён не стане перашкаджаць расейскім войскам рабіць на іх тэрыторыі «ўсё, што яны захочуць».

Чытайце таксама:

Пуцін пра вайну супраць Украіны: Шкадуем, што не пачалі раней

Пуцін: Для Расіі будзе лепш, калі на выбарах у ЗША пераможа Байдэн

Якія краіны рызыкуюць застацца без абароны, калі прэзідэнтам ЗША стане Дональд Трамп

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
18
2
бабруйчанін/адказаць/
15.02.2024
Колька-сынок , Ні глядзі Латыніну Велера Ларіонава .іньшых бабелей єренбургау сатаноускіх..І єті гауно і там насрата))
0
a horse with no name/адказаць/
15.02.2024
Сёння пачытала, можа, каму цікава будзе. Прыхільнікі трампа зрабілі так званы Project 2025. Там шмат чаго, але самае цікавае - абсалютная ўлада ў дзейнага рэспубліканскага прэзідэнта (то бок трампа) і трансфармацыя штатаў у нешта кшталту расеі з рэлігійным фанатызмам і традыцыйнасцю. Калі нешта падобнае здарыцца, гэтыя праблемы для Украіны, Беларусі і Еўропы будуць яшчэ кветачкамі. Добра, што ягоныя словы ў рэшце рэшт пачалі слухаць і Еўропа вырашыла пачаць палепшаць сваю ваенную прамысловасць, паабяцаўшы, што Украіна не застанецца без дапамогі. Праблема будзе калі гэты аранжавы псіхапат вырашыць дапамагчы свайму карлікаваму сябру па дыягназу - гэта будзе дрэнна для ўсіх
0
Хто гэта?/адказаць/
15.02.2024
А якія паўнамоцтва мае гэты ашуканец? Лепей бы клапаціўся пра свае 100500 крымінальных спраў. Больш дзяржаўных пасад яму не займаць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930