Знайсці
02.04.2024 / 14:54РусŁacБел

Facebook амаль дзесяць гадоў даваў чытаць кампаніі Netflix асабістыя паведамленні карыстальнікаў

Асабістыя паведамленні карыстальнікаў дапамагалі буйной стрымінгавай платформе адаптаваць свой кантэнт.

Ілюстрацыйны малюнак, створаны штучным інтэлектам

Як паведамляе Daily Mail, апублікаваныя ў канцы сакавіка судовыя дакументы, пададзеныя ў красавіку мінулага года ў рамках буйнога антыманапольнага іску супраць Meta, падобна, раскрылі складаныя адносіны паміж двума найбуйнейшымі гульцамі Крамянёвай даліны.

Паводле судовых дакументаў, Netflix і Facebook «на працягу амаль дзесяці гадоў знаходзіліся ў асаблівых адносінах», а платформа сацыяльных сетак давала стрымінгавай платформе «індывідуальны доступ» да даных карыстальнікаў.

На «індывідуальныя партнёрскія адносіны і інтэграцыю, якія дапамаглі ўдасканаліць мадэлі таргетынгу і ранжыравання рэкламы Facebook» кампаніі пайшлі, верагодна, у 2011 годзе дзякуючы асабістым адносінам паміж сузаснавальнікам Netflix Рыдам Гасцінгсам і заснавальнікам Facebook Маркам Цукербергам.

Юрысты сцвярджаюць, што «на працягу месяца» пасля таго, як Гасцінгс далучыўся да рады дырэктараў Facebook, дзве кампаніі падпісалі пагадненне аб абмене данымі карыстальнікаў, а ў 2013 годзе — пагадненне аб выкарыстанні «Inbox API», якое «дазволіла Netflix праграмны доступ да асабістых паштовых скрынь карыстальнікаў Facebook».

Узамен Netflix кожныя два тыдні давала справаздачу Facebook (у кастрычніку 2021 гады змяніў назву на Meta) у якой паказвалася, як яго ўласныя карыстальнікі ўзаемадзейнічаюць з платформай.

У Meta заявілі, што адносіны кампаніі з Netflix з'яўляюцца звычайнай з'явай.

Чытайце яшчэ:

Беларускі артыст зняўся ў серыяле ад Netflix і стваральнікаў «Гульні тронаў»

Meta выпусціла ўласны генератар музыкі на базе ШІ

У Facebook прызналі, што яны скануюць і правяраюць прыватныя паведамленні карыстальнікаў

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031