Знайсці
03.04.2024 / 15:47РусŁacБел

ГУР паведаміла, колькі самалётаў Су-34, Су-35 і А-50У ў расіян

Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны паведаміла пра колькасць знішчальнікаў-бамбавікоў Су-34, шматфункцыянальных знішчальнікаў Су-35 і самалётаў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і навядзення А-50У ў расіян, піша АрміяInform.

Паводле ГУР, па стане на сакавік 2024 года ў складзе Паветрана-касмічных сіл РФ знаходзіцца каля 100 шматфункцыянальных знішчальнікаў Су-35, больш за 100 знішчальнікаў-бамбавікоў Су-34, а таксама сем самалётаў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і навядзення А-50У. Пры гэтым тры А-50У знаходзяцца на рамонце і мадэрнізацыі: два ў Таганрогу, адзін — ва Ульянаўску.

Па стане на красавік 2024 года, паводле ГУР, зафіксавана паражэнне 118 самалётаў расійскай арміі, у тым ліку двух А-50.

Чытайце таксама:

У Севастопалі збіты расійскі вайсковы самалёт — выглядае, што сваёй жа СПА

10 збітых самалётаў за 10 дзён. Як украінцы гэта робяць

УСУ распавялі, што ў маі 2023 года за пяць хвілін збілі пяць расійскіх верталётаў і самалётаў над Бранскай вобласцю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031