Знайсці
06.04.2024 / 23:227РусŁacБел

Дзяўчыне з Баранавічаў прысудзілі год калоніі за пратэсты. Але пакінулі дома, пакуль яе дзіця не падрасце

Усё праз тое, што яна мае малое дзіця або цяжарная. Раней пра такія выпадкі было невядома.

Крысціна Дыдышка-Чаркашына. Фота з яе старонкі ва Укантакце

Дзяўчыну клічуць Крысціна Дыдышка-Чаркашына. Яна нарадзілася ва Узбекістане, але з дзяцінства жыла ў Беларусі — у аграгарадку Друцкаўшчына Нясвіжскага раёна.

Крысціна зарэгістраваная як індывідуальная прадпрымальніца ў сферы «Дзейнасць рэстаранаў».

Згодна з пастановай суда, Крысціна ўдзельнічала ў пратэстах у Баранавічах з 9 на 10 жніўня 2020 года. За гэта ёй прызначылі год калоніі з адтэрміноўкай да моманту, пакуль дзіцяці не споўніцца тры гады.

У Юрыдычнай службе «Вясны» звяртаюць увагу на артыкул 93 Крымінальнага кодэкса. У выпадку, калі ў жанчыны ёсць дзіця ўзростам да трох гадоў або яна цяжарная, то суд можа даць ёй магчымасць адтэрміноўкі да часу, пакуль дзіцяці не споўніцца тры гады. Гэта магчыма, калі прысуд не большы за пяць гадоў калоніі.

Калі дзіцяці споўніцца тры гады, то суд вырашае, што рабіць далей: адправіць адбываць пакаранне, змягчыць яго або звольніць ад пакарання зусім.

Невядома, колькі гадоў дзіцяці Крысціны або яна яшчэ цяжарная, у сацсетках яна пра гэта не піша.

Адначасова з Крысцінай Дыдышка-Чаркашынай судзілі Івана Дыдышку. Ён атрымаў 2 гады калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Удзельніку пратэстаў у Баранавічах далі 25 гадоў асобага рэжыму. Але ёсць нюанс

67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы

Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
35
7
Таки баки/адказаць/
07.04.2024
Не нравится мне г.Барановичи. колхозный какой то. Часто там приходится бывать. Удивлен что там есть протестующие.
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
07.04.2024
No , каб гэта адбылося трэба цяжка працаваць і пачынаць ужо ўчора, а не пісаць грозныя каменты
0
Woodoo Cult /адказаць/
07.04.2024
Рэчаіснасьць, як там, у Новым Йорку? Ужо працуеш?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031