Знайсці
05.04.2024 / 21:165РусŁacБел

У расійскім Орску прарвала дамбу, эвакуююць тысячы жыхароў

У горадзе Орск Арэнбургскай вобласці прарвала дамбу, у выніку чаго пад пагрозай затаплення апынуліся каля 4 тыс. прыватных жылых дамоў, у якіх жывуць каля 10 000 чалавек.

Скрыншот з відэа

З-за гэтай надзвычайнай сітуацыі адміністрацыя горада абвясціла эвакуацыю «ў сувязі з пагрозай прарыву дамбы» у 18:00 паводле мясцовага часу. Жыхарам рэкамендавалі сабраць дакументы і эвакуявацца ў шэсць падрыхтаваных пунктаў часовага размяшчэння.

Орск — другі па велічыні горад Арэнбургскай вобласці з насельніцтвам каля 200 тысяч чалавек.

Раней у гэтым рэгіёне з-за паводкі былі эвакуяваныя больш за тры тысячы жыхароў. На 5 красавіка ў Арэнбургскай вобласці былі падтопленыя 1825 жылых дамоў і 5242 прысядзібныя ўчасткі ў 95 населеных пунктах. 

Чытайце таксама:

Вёска на Гомельшчыне ператварылася ў востраў

Расія з-за санкцый не спраўляецца рамантаваць НПЗ, пашкоджаныя Украінай

«Не даўжэй, чым неабходна». Фінляндыя так і не адкрыла мяжу з Расіяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
06.04.2024
Там точно с таким бардаком и атомная станция бахнет. Или у нас
0
Які жах!/адказаць/
06.04.2024
Оркі тонуць.
0
Андрусь/адказаць/
06.04.2024
Дарэчы, пагугліў у расійскай Вікі, што то за Орск за такі. Аказваецца, пасля таго, як нейкі казахскі Багдан Хмяльніцкі ў 1731 годзе нібыта папрасіўся ў расію, расійцы там спачатку пачалі будаваць Арэнбург. Але спужаліся... казахаў. Нармальных, не сепарскіх. І адсунулі Арэнбург на 200 км углыб сваёй імперыі (а інхні крамлёўскі карлік колькі год таму казаў, што і Казахстан прыдумаў Ленін). А тое, што там набудавалі, засталося звацца Орскам, бо там рэчка Ор упадае ва Урал. А па-казахску і па-башкірску гэты Орск называецца словам, якое на нашу перакладаецца "Дрэнны горад". 
Відаць, нездарма ва Украіне расійцаў оркамі клічуць.. Гісторыя Орска - з аднаго боку жывы анекдот, а з іншага - сапраўдная ілюстрацыя пра оркаў. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031