Знайсці
07.04.2024 / 12:557РусŁacБел

Гамяльчанка паскардзілася на калегу, якая на бальнічным хадзіла ў кафэ і на шопінг. Аказалася, гэта не забаронена

Жыхарку абласнога цэнтра збянтэжыла актыўнае жыццё калегі ў інстаграме.

Жыхарка Гомеля паскардзілася на калегу, якая на бальнічным актыўна посціла ў сацсетках фота з кавярняў і крамаў. Гамяльчанка падзялілася душэўным болем з парталам «Белка».

 «Калега афіцыйна знаходзіцца на бальнічным па прычыне прастуды. Але ў гэты час выстаўляе ў сябе ў сацыяльных сетках фота, дзе яна адпачывае ў кафэ. А нядаўна яе бачылі ў супермаркеце на шопінгу. Такія паводзіны абураюць не толькі мяне, але і ўвесь наш аддзел. Хвароба яе не моцна турбуе. Ці можна прыцягнуць нядобрасумленную «хворую» да адказнасці за парушэнне бальнічнага рэжыму?» — задалася пытаннем жыхарка абласнога цэнтра.

Як аказалася, нічога крымінальнага ў такіх паводзінах яе калегі няма. Галоўная доктарка Гомельскай паліклінікі № 9 Ганна Ермалаева патлумачыла, што вінаваціць парушэнне бальнічнага рэжыму за наведванне кавярні медыкі не маюць права. 

Па інструкцыі, парушэннем будзе лічыцца няяўка на планавы візіт да доктара, а таксама выезд за мяжу падчас бальнічнага. Па словах Ермалаевай, ёсць выпадкі, калі пацыенты з пераломамі ўмудраюцца на бальнічным ездзіць у цёплыя краіны. 

Наведванне кафэ, рэстаранаў і гандлёвых цэнтраў у Беларусі на бальнічным не забаронена. Пры гэтым доктар лічыць такія паводзіны няправільнымі з маральнага пункту гледжання, бо хворы, напрыклад, ВРВІ, можа заражаць іншых.

Чытайце таксама:

Нават у сталіцы не хапае 20% медыкаў

Колькі сапраўды зарабляюць беларускія дактары? Спыталі ў іх

Доктар Станіслаў Салавей расказаў, чаму з'ехаў з Украіны і пайшоў на пасаду ў Аб'яднаным пераходным кабінеце 

З наступнага набору студэнтаў-медыкаў на адпрацоўку адправяць амаль 90%

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5
0
Тэкля/адказаць/
07.04.2024
Правдоруб 54, Калі здароўя хапае, то няхай гуляе. А ў вас, як пагляджу, на гэтай глебе ёсць праблемы, калі не да месца закранаеце падобную тэму 
0
Федзя/адказаць/
07.04.2024
Вот народец, стукач!
3
Я стукач и горжусь этим/адказаць/
07.04.2024
Стучал, стучу и буду стучать! Под подъезда сдал милиции в свое время, меня все боятся как огня
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031