Знайсці
07.04.2024 / 19:333РусŁacБел

Як у Вязынцы сустракалі вясну ФОТЫ

У Вязынцы 7 красавіка прайшоў «Веснавы фэст». Свята арганізавалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства.

Фота тут і далей: Tochka.by

Каля дома, у якім нарадзіўся Янка Купала, вадзілі карагоды і спявалі народныя песні, расказвае «Точка».

Фальклорны фестываль праходзіць з велікодным каларытам: у каталікоў 7 красавіка — апошні дзень велікоднага тыдня, праваслаўныя ж яшчэ толькі рыхтуюцца да Вялікадня.

Па старажытнай традыцыі беларусы «топчуць зямлю, грэюць яе і абуджаюць, клічуць птушак вярнуць з выраю».

Былі таксама лекцыі пра беларускія велікодныя традыцыі і само свята.

А для дзяцей — майстар-класы: майстравалі птушачак з саломы, упрыгожвалі галінкі вярбы, размалёўвалі яйкі воскам.

Працаваў таксама кірмаш рамеснікаў.

Чытайце таксама:

У Вязынцы спілавалі маляўнічыя дрэвы, нахіленыя над вадой ФОТЫ

«Гэта Беларусь»: у інстаграме новы флэшмоб

Зганяць за палову дня: што паглядзець недалёка ад Мінска. Вёска Дубрава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Дацэнт/адказаць/
07.04.2024
Цудоўна. Наведаўся б зь вялікім задавальненьнем. Апошні раз быў там, калі яшчэ ў школе навучаўся, у нейкім з апошніх клясаў.
5
Слуга безрода/адказаць/
07.04.2024
Ой а шо вы гаварыце? Мы ужэ 30 год Viasna-96 устрычаем... Іму швэды дажэ пасобія выдзелілі (вэлфэр іво амэрыканцы называюць) а ён усё не устрычаіцца... Можэт ужэ і пазабыўся саўсем
07.04.2024
Слуга безрода, ?????
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031