Знайсці
08.04.2024 / 19:222ŁacБел

У мінскіх кавярнях сёлета зробяць больш летніх тэрас

Улады Мінска ўзгаднілі адкрыццё сёлета 608 летніх тэрас каля кавярняў. У 2023-м іх працавала ўсяго 524, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алену Нагорную.

«Летнія тэрасы як працяг залаў кавярняў, бараў і рэстаранаў, карыстаюцца папулярнасцю ў наведвальнікаў, таму такая форма гандлю развіваецца.

Прыродная вясна ў гэтым годзе пачалася рана, таму суб'екты гаспадарання ўжо вядуць падрыхтоўку да адкрыцця летніх тэрас. 320 летніх кавярняў запрацуюць да 15 красавіка, астатнія 288 адкрыюцца да 1 траўня», — сказала Нагорная на нарадзе ў Мінскім гарвыканкаме.

Чыноўніца ўдакладніла, што найбольшая колькасць летніх тэрас засяроджаная ў цэнтры горада і ўздоўж асноўных праспектаў.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, у сваю чаргу, даручыў прапрацаваць пытанне адкрыцця летніх тэрас і ў спальных раёнах.

«У горадзе хапае добрых месцаў, не толькі ў цэнтры, дзе можна ўладкаваць тэрасы для адпачынку жыхароў», — сказаў ён, адзначыўшы таксама, што на ўсіх летніх тэрасах у сталіцы павінна быць годнае кветкавае афармленне.

Чытайце таксама:

Першую ў Беларусі пешаходную вуліцу рэканструююць

У дворыку Pinky Bandinsky зрабілі адну з самых казачных тэрас Мінска ФОТА

Ля гатэля «Еўропа» ў Мінску паставілі тэрасы ў выглядзе карэт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Пытанне /адказаць/
09.04.2024
Чыноўніца ўдакладніла, што найбольшая колькасць летніх тэрас засяроджаная ў цэнтры горада і ўздоўж асноўных праспектаў./ Абавязкова каб людзі травіліся дымам ад праспектаў падчас прымання ежы? Як там, анколагі ў паліклініках ёсць?
0
Вдоль проспектов/адказаць/
09.04.2024
Усё для паказухі. На мікрараёнах для людзей практычна нічога няма.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031