Знайсці
09.04.2024 / 18:283РусŁacБел

«Тыя, хто купляе газ, дапамагаюць Расіі?» Прэзідэнт УЕФА патлумачыў, чаму не адхіліў зборную Беларусі

Беларускія каманды працягнуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах.

Аляксандр Чэферын. Фота: AP Photo/Christophe Ena

Прэзідэнт УЕФА Аляксандр Чэферын растлумачыў, чаму беларускія зборныя і клубы, у адрозненне ад расійскіх, не былі адхіленыя ад выступленняў на міжнароднай арэне.

Чэферыну нагадалі, што міністарка ўнутраных спраў Германіі Нэнсі Фезер у 2022 годзе заклікала адхіліць ад міжнароднага футбола і Беларусь. Кіраўнік УЕФА ў адказ заявіў, што ніводзін палітык не будзе яму загадваць, як рабіць, паведамляе nfolibre.es.

«Я супраць байкотаў, не люблю ні байкоты, ні забароны. Але ў выпадку з Расіяй проста не было іншага выйсця, і мы ўсе павінны паспрабаваць дапамагчы спыніць гэтую вайну, гэта вар'яцтва. Але што тычыцца Беларусі, то некалькі палітыкаў напісалі нам, каб усе, хто дапамагаў Расіі, былі адхіленыя. Цяпер я задаю пытанне: ці дапамагаюць Расіі тыя, хто купляе газ? Ці варта адхіляць усе еўрапейскія краіны, нават самыя топавыя, якія працягваюць купляць газ?» — задаўся пытаннем Чэферын.

На думку кіраўніка еўрапейскага футбола, геастратэгічныя праблемы павінны вырашаць палітыкі, а патрабаваць ад спартыўных арганізацый выконваць працу палітыкаў — гэта папулізм.

Чэферын заўважыў, што палітыкі звычайна дасылаюць яму лісты перад выбарамі. Пасля кампаніі яны супакойваюцца.

Усе зборныя і клубы з Расіі былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў праз расійскую агрэсію супраць Украіны. Беларускія каманды працягваюць выступаць, аднак правядзенне міжнародных матчаў на тэрыторыі Беларусі забаронена.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт УЕФА: Беларуская федэрацыя футбола не звязаная з рэжымам Лукашэнкі

З Балгарыяй пачнем, Балгарыяй і скончым

Кіраўніку УЕФА дазволілі балатавацца на чацвёрты тэрмін. Але яму не надта хочацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8
2
За Свабоду!/адказаць/
09.04.2024
Папулізм, адхіляй Венгрыю і Аўстрыю, якія купляюць, ніхто не супраць, Шродар ад футболу.
0
Андрусь/адказаць/
09.04.2024
То бок, зняволеныя за палітычныя погляды футбалісты, якіх катавалі ў лукашэнкаўскіх вязніцах, для прэзіднта УЕФА - не важня справа. Толькі датычнасць да расійска-ўкраінскай вайны мае значэнне? 
11
Дацэнт/адказаць/
09.04.2024
Цьвярозы адказ хітра*опым. Беларускі футбол не павінны несьці адказнасьць за справы рук акупацыйнага рэжыму ў Беларусі. Рукі прэч !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031