Знайсці
10.04.2024 / 19:576РусŁacБел

Дзецям у школе прапануюць творы Люка Бесона — меркаванні бацькоў падзяліліся

Беларуская тыктокерка выклала відэа з падручнікам 4 класа: аказваецца, там ёсць твор сусветна вядомага рэжысёра Люка Бесона. Яна парадавалася такой праграме, але не ўсе падзяляюць захапленне.

Відэа са старонкамі дзіцячага падручніка для дадатковага чытання ў 4 класе набрала 63 тысячы праглядаў. Тыктокерка пад нікам hanna_hamut паказвае, што ў кніжцы ёсць біяграфія Люка Бесона, дзе пералічаныя яго асноўныя фільмы, у тым ліку «Пяты элемент» і «Анёл-А». За біяграфіяй размешчана апавяданне «Артур і мініпуты» — глава з вядомай аднайменнай казкі пад аўтарствам Бесона.

@hanna_hamut#Belarus#Gomel#Беларусь#Гомель#образование#школа#литература#люкбессон#артуриминипуты♬ sonido original - Rilow

Выглядае, што сама блогерка задаволеная знаходкай. У каментарах яна пералічвае іншыя вядомыя фільмы Бесона, да прыкладу, «Леон» і «Таксі». А калі ў каментарах пытаюцца, як француз трапіў у падручнік, блогерка адказвае: маўляў, чалавек заслужыў, хіба не?

Задаволеная не толькі яна — падобная рэакцыя ў большасці каментатараў:

«Вельмі неблагая кніга. У мяне сыну ў чацвёртым класе задавалі «Хобіт» Толкіена чытаць».

«Я зайздрошчу дзецям! Напэўна, цікава!»

«І добра, што прагрэсуюць і дадаюць сучасных дзеячаў. Бо гэта новае пакаленне, яны мусяць ведаць аўтараў і прадзюсараў свайго часу».

«Вось добра. Ёсць вялікая верагоднасць прывіць любоў да чытання. Гэта ім цікава».

«Хоць нешта нарэшце годнае. Мне падабаецца».

Але знайшліся і каментатары, якіх сучасны аўтар, тым больш замежны, пужае:

«Уключыце ў адукацыю яго фільмы. Нам бліжэй Я. Купала, Я. Колас, У. Быкаў, К. Крапіва».

«Учора ўрокі рабілі, таксама ў шоку была. Гэта руская літаратура!»

«Гэта, канешне, цудоўна, але хутка дзеці ўвогуле не будуць ведаць, хто такі Пушкін, Блок, Шэкспір».

«Усё, прыехалі. Апошняя станцыя».

«Дзе тая адукацыя, якая была?»

Прапагандыст Юрый Увараў з «Мінскай праўды» абурыўся навіной пра Бесона. «Як жа без яго?» — запытвае мужчына.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Мару святкаваць Дзень Волі ў Беларусі». Полька ў Катавіцах вучыць беларускую мову і слухае Лявона Вольскага

У Мінску адкрываецца першая кавярня для фанатаў K-pop

«Журы хацела нейкай драмы». ЛГБТ-актывіст з Беларусі выступіў на папулярным польскім шоу

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
10.04.2024
Пушкиiна наелicя, хопiць. Байрана, Мiцкевiча, Багдановiча давайце. Свет вялiкi.
11.04.2024
), иванец- мозгам конец.
11.04.2024
vik, да вы что?! В реальной жизни на блоках половина механизмов устроена, из них дома строят, как их не учить? И на Пушкина вы зря ополчились:
"Мы добрых граждан позабавим,
И у позорного столпа 
Кишкой последнего попа
Последнего царя удавим."
Хорошо писал. Надо только надо отбирать лучше, что из него учить )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031