Знайсці
12.04.2024 / 13:111РусŁacБел

Жыхар Мазыра выклікаў міліцыю на суседку, а ў выніку страціў 300 літраў брагі і трапіў на штраф

Канфіскавалі і самагонны апарат.

Скрыншот відэа МУС

Жыхар Мазыра выклікаў міліцыю на суседку, але ўсё абярнулася праблемамі для яго самога.

Па якой прычыне мужчына вырашыў паскардзіцца, МУС не паведамляе. Калі міліцыянты прыехалі, мазыранін гасцінна запрасіў іх у свой дом, але толькі затым усвядоміў сваю памылку.

Сілавікі пачулі характэрны пах і неўзабаве знайшлі ў доме самагонны апарат і 300 літраў брагі. Мужчына запэўніваў міліцыянтаў, што гнаў самагон выключна для асабістага ўжывання.

Міліцыянты не паверылі. Яны канфіскавалі ўсю брагу і апарат. А на мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае да 30 базавых штрафу-гэта каля 1200 рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
12.04.2024
Нічога не мяняецца. Пры саветах суседка "пазваніла" мянтам, што дзед гоніць самагон. Прыехалі, нічога не знайшлі. Але потым спыталі: А ці ведаеш каго хто гоніць?" Так яна сам і гоніць! - кажа. Зайшлі. Папалі ў самы "разгар"! Але ж яна і праклінала яго пасля...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031