Знайсці
12.04.2024 / 13:38РусŁacБел

Медыкаў хуткай дапамогі ў Мінску аснасцілі відэарэгістратарамі

Для работы брыгад хуткіх былі закуплены амаль 800 персанальных відэарэгістратараў, а таксама 22 тэрміналы для захавання інфармацыі і зарадкі персанальных рэгістратараў.

Фота: Звязда

Медыкаў хуткай дапамогі ў Мінску аснасцілі відэарэгістратарамі, паведамляе Мінздароўя.

«У гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска цяпер вядзецца аўдыё– і відэазапіс выездаў брыгад ХМД з выкарыстаннем персанальных рэгістратараў. Мэта такога праекта — павышэнне кантролю якасці аказання хуткай медыцынскай дапамогі насельніцтву і гарантаванне бяспекі супрацоўнікаў выязных брыгад ХМД, фіксацыі супрацьпраўных дзеянняў некаторых грамадзян», — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Для работы брыгад хуткіх былі закуплены амаль 800 персанальных відэарэгістратараў, а таксама 22 тэрміналы для захавання інфармацыі і зарадкі персанальных рэгістратараў.

У аператыўным аддзеле станцыі хуткай дапамогі ўстаноўлена спецыяльнае праграмнае забеспячэнне. Таксама ажыццёўлены комплекс мер па захаванасці і абароне атрыманай відэаінфармацыі. Відэазапісы не могуць быць выкарыстаны ў асабістых або іншых мэтах, не звязаных з прафесійнай дзейнасцю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031