Знайсці
12.04.2024 / 14:19РусŁacБел

Людзей пасля крушэння карабля выратавалі дзякуючы надпісу «Help», выкладзеным імі з пальмавага лісця

Берагавая ахова ЗША заўважыла іх і змагла выратаваць.

Фота: тэлеграм-канал Bild

31 сакавіка трое мужчын адправіліся на лодцы лавіць рыбу, яны хацелі адправіцца на Пікелот, бязлюдны каралавы востраў прыкладна ў 415 мілях ад Гуама (заходняя частка Ціхага акіяна) — але не вярнуліся і былі абвешчаныя зніклымі без вестак, піша Bild.

Мужчыны выклалі вялікімі літарамі з пальмавага лісця слова «Help». Берагавая ахова ЗША заўважыла іх і змагла выратаваць.

Тэлеканал CNN паведаміў аб дзіўным супадзенні — адзін з ратавальнікаў аказаўся далёкім сваяком пацярпелых караблекрушэнне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031