Знайсці
13.04.2024 / 22:3813ŁacБел

Шквал атак украінскіх беспілотнікаў на расійскія НПЗ рызыкуе парушыць працу сусветных рынкаў нафтапрадуктаў

Згодна са штомесячнай справаздачай Міжнароднага энергетычнага агенцтва, спыненне пашкоджаных нафтаперапрацоўчых заводаў або ўстановак на рамонт на тэрмін ад чатырох да васьмі тыдняў «можа азначаць значныя страты» расійскага экспарту нафтапрадуктаў.

Фота: Anton Petrus / Getty Images

Як адзначае выданне Bloomberg са спасылкай на справаздачу Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА) у Расіі ў гэтым квартале ў выніку атак украінскіх беспілотнікаў на нафтаперапрацоўчыя заводы і ўстаноўкі могуць быць адключаны магутнасці на перапрацоўку ад 500 тысяч да 600 тысяч барэляў у дзень.

Спыненне на рамонт прадпрыемстваў на тэрмін ад чатырох да васьмі тыдняў, як адзначаецца ў справаздачы МЭА, «можа азначаць значныя страты», бо міжнародныя рынкі «залежаць ад расійскага экспарту дызельнага паліва, ліграіну і авіяцыйнага паліва, а нафтаперапрацоўчыя сістэмы ў Азіі паглынаюць значныя аб'ёмы прамой і крэкінг-рэшты, каб павялічыць колькасць сыравіны для ўстановак па перапрацоўцы».

Як адзначае МЭА, афіцыйныя штотыднёвыя даныя па аб'ёме вытворчасці на расійскіх НПЗ за канец сакавіка сведчаць, што аб'ём перапрацоўкі нафты склаў ад 5 да 5,2 мільёна барэляў у дзень, а ў першыя дні красавіка — 5,25 мільёна, што значна ніжэй за паказчык у 5,78 мільёна барэляў, якія былі перапрацаваныя ў той жа перыяд мінулага года, але значна вышэй за прагноз МЭА на гэты квартал у 4,6 мільёна барэляў.

Выданне звяртае ўвагу, што некаторыя прадпрыемствы Расіі адносна хутка адрамантавалі пашкоджанае абсталяванне. Па-ранейшаму не працуе толькі Туапсінскі НПЗ, што патрапіў пад атаку ў канцы студзеня. Але незразумела, ці звязана гэта з ударам беспілотніка або з першапачатковым планавым рамонтам. Хутчэй за ўсё, адзначае МЭА, ён адновіць працу ў сярэдзіне мая.

Каб змякчыць наступствы нападаў дронаў напярэдадні сезоннага росту попыту, расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы таксама задзейнічалі рэзервовыя ўстаноўкі па перапрацоўцы нафты або тыя, якія недастаткова выкарыстоўваюцца.

Паводле ацэнак МЭА, здабыча нафты ў Расіі ў другім квартале складзе ў сярэднім каля 9,1 мільёна барэляў у дзень, што на 300 тысяч барэляў у дзень менш, чым у папярэднія тры месяцы.

Чытайце таксама:

Расейская нафтаперапрацоўка падае праз атакі беспілотнікаў. Украінцы нацэліліся на самую даходную галіну РФ

Расія з-за санкцый не спраўляецца рамантаваць НПЗ, пашкоджаныя Украінай

«Расія — гэта бензакалонка з арміяй. І мы маем намер знішчыць гэтую бензакалонку»

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
26
1
Сергей/адказаць/
14.04.2024
То есть чего хотят США от Украины? Фактически они открыто говорят: - вы умирайте под российскими бомбами но их НПЗ не трогайте, потому что у нас бензин подорожает. Это цинично и мерзко. Считаю, чо Украина в ответ должна усилить удары по НПЗ агрессора.
1
Zajebiście/адказаць/
14.04.2024
Украінцаў нават сталін не змог перамагчы. Аляксандр Рыгоравіч скaзаў праўду: "Знясуць галаву любому".
2
Woodoo Cult/адказаць/
14.04.2024
Сергей, именно так. Писал уже тут как-то. Цена на бензин для населения в Омерике, да ещё в предвыборный год это самое главное. Омерика помогает только пока ей это выгодно. На Украину всем нас.ать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031