Наста Кудасава. Жураўлі павяртаюцца, а ты — не. Верш
Паэтка Наста Кудасава апублікавала ў фэйсбуку новы верш.
***
Жураўлі павяртаюцца, а ты — не.
Сцісні дзюбу, бяскрылы бядак.
Пах зямлі неадольна ўспамінам тне
І заве, абрынаючы дах.
Вымяраць урачыстай хадой палі,
Кратаць глебу танклявай нагой
Прылятаюць свабодныя жураўлі,
А не ты, недарэчны ізгой.
Ты загнаны бы ў кут, але без кута.
Адзіноту глыбей удыхні…
Можа, сэрца, якое ты кінуў там,
Прарасце з-пад аплаканых ніў.
вясна 2024
2
0
0
0
1
0
Усевалад Сцебурака. Пасля. Верш
 6
«А гаўнюкі будуць заўсёды». Працяг сагі Сапкоўскага выйшаў у бліскучым беларускім перакладзе
 2
10 траўня стартуе продаж новага рамана Бахарэвіча
 3
Каментары
02
Хведар/адказаць/14.04.2024
⤷ЯНКА, Bучыць, гэта палова справы, важна HAвучыць. Bось з гэтым у вашых настаўнiкаў аблом выйшаў, але яны не вiнаваты. Kаб уладарыць словам адной тольki навукi мала, патрэбна душа, энэргетыка адпаведная патрэбна, адчуваньнi, бо словы - гэта ж ня проста гукi... A якiя ў качаргi адчуваннi? а душа якая? Tакiя ж, як i ў бочкi... Tak, не даспадобы вашыя допісы, не даспадобы "хаос i бразгат" нежывой i прымiтыўнай, як дзве палкi, механiki cлова, i вашыя, пазбўленыя думki i сэнсу развагi на тэму, у якой вы невук, не даспадобы. І гэта назаўжды, бо адчуваць i перажываць вам, як бачна, не дадзена i таму, у пэуным сэнсе, вы сляпы ад нараджэння. Бывайце здаровы.
30
ЯНКА/адказаць/14.04.2024
• ВОСЬ І ЎСЁ «СЬЦІХАТВАРЭНЬНЕ» •
🦸 Пан(-і) «Ваў. я не пішу» ⇑. Слухайце, тутака ж ня мэта прычапіцца да недарэчна ўжытага імі гэнага слова. Як, прынамсі, і да гора-вершыка. Вунь хамячкам жа спадабалася! А янкам — не, то няхай хіляюць лесам. :)
🎣 Пытаньне тутака ў іншым. Што сур'ёзнае, паважаючае сябе й чытачоў выданьне ня будзе вывуджваць зь ціны «Фэйс-узбучак» і «Ўкантакцікаў» вершаваных жаб і хоць бы шчупакоў! А наадварот пад іхнімі дзьвярыма мусяць тоўпіцца пііты — гэткія зарослыя Юзікі Кілевічы розных полаў у пажаваных строях — з тэчкамі сваей макулятуры.
🪰 То бок Кудасава, калі б жадала быць Надрукаванаю, сама мусіла лётаць надакучліваю мухай па рэдакцыях, каб знайсьці сваё варэньне.
🕸️ У другім выпадку, навошта гэтак фанабэрыцца сваею фэйсбанутасьцю, зь няўцямным гонарам падкрэсьліваючы, што твор спаймалі праз сацсетку? І яшчэ было яксьці прышпільнае, калі аўтар закінуў пэўным, што: а-ну, навошта вы надрукавалі мой шэдэўр, ці я пра тое вас прасіў? Шапіто!
42
ЯНКА/адказаць/14.04.2024
⤷ Хведар, галоўнае, вы так моцна не хвалюйцеся. 😂
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Інцыдэнт у пункце пропуску «Меднікі — Каменны Лог». Памежны пункт не працаваў некалькі гадзін
 1
У Мінгарвыканкаме расказалі, з якога ўзросту і на колькі часу могуць браць школьнікаў на працу. З дакладнасцю да хвіліны
 3
Івану Краўцову прысудзілі 11 гадоў зняволення завочна
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера