Наведвальніца сталічнага рэстарана згубіла дарагі пярсцёнак Cartier. Усё скончылася крыміналкай
Жанчыну, якая яго знайшла, але не вярнула, цяпер чакаюць праблемы.
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама
Пра знікненне ў адной з рэстарацый Мінска пярсцёнка ў выглядзе загнутага цвіка ад Cartier, кошт якога складае звыш 9,5 тысяч рублёў, жыхарка Мінскай вобласці паведаміла ў Цэнтральнае РУУС.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, было ўстаноўлена, што пярсцёнак, які заяўніца забылася ў прыбіральні, забрала адна з работніц установы. 52-гадовая мінчанка адвезла ювелірны выраб у іншы аб'ект грамадскага харчавання, дзе падзарабляе прыбіральшчыцай, схавала за батарэяй і планавала панесці дадому пасля змены.
Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі пярсцёнак, яго плануюць вярнуць уладальніцы. У дачыненні да мінчанкі ўзбуджаная крымінальная справа за крадзеж.
6
20
1
6
6
3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінгарвыканкаме расказалі, з якога ўзросту і на колькі часу могуць браць школьнікаў на працу. З дакладнасцю да хвіліны
 2
Да дэпутата бундэстага ад «Альтэрнатывы для Германіі», які прыязджаў у Беларусь, прыйшлі з ператрусамі
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера