Знайсці
15.04.2024 / 14:578РусŁacБел

У грузінскім парламенце падчас разгляду законапраекта аб замежных агентах здарылася жывая бойка ВІДЭА

Лідар апазіцыйнай партыі ўдарыў выканаўчага сакратара кіруючай партыі «Грузінская мара», калі той прэзентаваў дакумент.

Раніцай каля парламента сабраліся некалькі сотняў чалавек. «Не — рускаму закону! Не — «Рускай мары», — скандавалі прысутныя. Яны запалілі фаеры. «Руская мара» — гэта па аналогіі з кіроўнай партыяй «Грузінская мара».

СМІ паведамляюць, што ў дварах будынкаў дзяржструктур у раёне праспекта Руставелі мабілізаваны спецзназ. У парламенце абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Яшчэ адна акцыя чакаецца ў раёне парламента а 19:00.

***

У пачатку красавіка кіроўная партыя «Грузінская мара» зноў унесла на разгляд парламента законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». Сёння юрыдычны камітэт парламента прыняў яго да разгляду. Калі законапраект будзе падтрыманы, то кіроўная партыя вынесе законапраект на пленарныя пасяджэнні.

Законапраект прадугледжвае стварэнне рэестра няўрадавых арганізацый і СМІ, якія больш як на 20% фінансуюцца з-за мяжы. За адсутнасць інфармацыі аб «замежным уплыве» з адпаведных арганізацый будуць спаганяць штрафы.

У кіроўнай партыі сцвярджаюць, што законапраект накіраваны выключна на ўзмацненне празрыстасці працы НДА і СМІ, якія атрымліваюць замежнае фінансаванне. Пры гэтым «Грузінская мара» наўпрост абвінавачвае еўрапейскія і амерыканскія фонды ў «фінансаванні радыкалізму і рэвалюцыйных настрояў» у Грузіі, а частка НДА, не чакаючы прыняцця закона, называе экстрэмісцкімі, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Грузінская апазіцыя мяркуе, што закон будуць выкарыстоўваць для падаўлення апазіцыі ў краіне — гэтак жа, як гэта адбылося ў Расіі.

Прадстаўнікі Еўрасаюза заявілі, што прыняцце закона можа паставіць пад пытанне статус Грузіі ў якасці краіны — кандыдата ў ЕС.

Год таму, на пачатку сакавіка 2023 года, з-за гэтага закона ў Тбілісі прайшлі шматтысячныя мітынгі. Паліцыя выкарыстоўвала вадамёты, дымавыя шашкі і слёзацечны газ для разгону пратэстаў. Больш за 130 чалавек затрымалі.

У выніку законапраект, прайшоўшы толькі першае чытанне, быў тады адкліканы «з-за рознагалоссяў у грамадстве».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Даві маскоўцаў/адказаць/
15.04.2024
Вох, смачна зарадзіў!
0
Влад/адказаць/
16.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Влад/адказаць/
16.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031