Знайсці
15.04.2024 / 15:35ŁacБел

У Мінскай вобласці затрымалі кіраўнікоў двух сельгаспрадпрыемстваў

У Стаўбцоўскім і Нясвіжскім раёнах за хабар затрымалі дырэктараў двух сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Абодва яны бралі грошы «за спрыяльнае вырашэнне пытанняў закупкі мінеральных угнаенняў і кармавых дрожджаў, своечасовай аплаты пастаўленага тавару», паведаміла МУС.

Фота ілюстрацыйнае

Вядома, што кіраўнік стаўбцоўскага прадпрыемства атрымліваў «грашовыя ўзнагароды» за паслугі са студзеня да красавіка. Агульная сума «падзякі» склала 1200 еўра. Дырэктара нясвіжскага прадпрыемства затрымалі ў яго кабінеце з хабарам у 400 еўра. Супраць абодвух мужчын завялі крымінальныя справы.

Кіраўнікоў гэтых сельгаспрадпрыемстваў затрымалі падчас праверак, якія цяпер, падчас пасяўной, ладзіць міліцыя.

Чытайце таксама:

«Паслугі прастытутак і дарагія гадзіннікі». Кіраўнік Міжнароднага саюза біятланістаў быў падкуплены Расіяй

За буйны хабар судзяць дырэктара «Мінскрамбуда» і тылавога начальніка з Дэпартамента аховы МУС

Віцэ-мэра Веткі судзілі за карупцыю. Але адправілі на лячэнне ад вар'яцкіх ідэй шлюбнай нявернасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031