Знайсці
21.04.2024 / 20:4712ŁacБел

Каранік: Па колькасці дактароў мы чацвёртыя або пятыя ў свеце

На Гродзеншчыне 58 дактароў на 10 тысяч насельніцтва. І гэта ўдвая больш, чым у сярэднім у Еўрасаюзе, кажа старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

«За пяць гадоў колькасць дактароў на 10 тысяч насельніцтва ў Гродзенскай вобласці вырасла з 57,5 да 58. У суседняй Польшчы гэты паказчык знаходзіцца на ўзроўні 24-25. Сярэдні паказчык Еўрасаюза — 28-30. Па гэтым паказчыку мы чацвёртыя або пятыя ў свеце», — заявіў Уладзімір Каранік у эфіры АНТ.

Па яго словах, задача — рацыянальна выкарыстоўваць наяўныя кадры. «Калі мы гаворым пра вакансіі, пра недахоп кадраў (на біржу працы трапляюць і тыя паўстаўкі неўролага ў невялікай раённай бальніцы), там жа не тое, што няма магчымасці атрымання неўралагічнай дапамогі. Там хто-небудзь з тэрапеўтаў прайшоў перападрыхтоўку і гэтыя паўстаўкі сумяшчае. Задача — не запоўніць гэтыя вакансіі, а забяспечыць іх максімальна эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне, каб пацыент незалежна ад месца пражывання атрымліваў медыцынскую дапамогу па адзіных стандартах», — патлумачыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
22
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
1
Первые в мире! /адказаць/
22.04.2024
Наша советская Белоруссия лучшая в мире! Губернатор прав. Нищая Польша даже врачей не имеет. Они босяки конкретные.
0
Капец пенсии/адказаць/
22.04.2024
А на каком месте по продолжительности жизни? Особенно мужиков?
0
хтосьці/адказаць/
23.04.2024
Дактароў і медперсанала так шмат, што нават у сталічных больніцах значны некамплект.
І яшчэ давялося тэрмінова павялічваць тэрміны адпрацоўкі ў ардынатурах, каб пазасталыя не паспелі зусім раз'ехацца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930