Чысты заробак бюджэтнікаў моцна недацягвае да 500 даляраў
Сярэдні заробак бюджэтнікаў вырас на 33,4 рубля і складае 1673,2 рубля «бруднымі», паведамляе Белстат.
Варта ўлічваць, што гэта заробак «бруднымі» (гэта 517,7 даляра па сярэднім курсе за сакавік), г.зн. да выліку падаткаў.
«Чыстымі» заробак складзе 1438,9 рубля, або 445,2 даляра па сярэднім курсе за сакавік.
У мінулым месяцы суадносіны заробку ў бюджэтных арганізацыях і сярэдняга па краіне склалі 77,4%.
Сакавіцкі сярэдні заробак у бюджэтнікаў склаў «бруднымі»:
- у дзяржаўным кіраванні — 2702,3 рубля,
- у выхавальнікаў дзіцячых садкоў — 1400,7 рубля,
- у настаўнікаў — 1986 рублёў (-3,9 рубля),
- у прафесарска-выкладчыцкага складу — 2514,8 рубля (+104,9 рубля),
- у дактароў — 3212,7 рубля (+85,3 рубля),
- у сярэдняга медперсаналу — 1715,2 рубля (+57,4 рубля).
Чытайце таксама:
Белстат: Сярэдні заробак у Мінску складае роўна 800 даляраў «чыстымі»
0
0
0
1
0
0
Якія краіны сёлета найбольш інвеставалі ў Беларусь
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Баранавічы прыляцелі два расійскія знішчальнікі
 1
Асочнік. Прафесія, якой больш няма
 3
Дзецям Маляваныча сказалі «чакаць гасцей»
 7
У Беларусі пасадзілі вагнераўца, які ваяваў за Расію. Гэта восьмая судзімасць хранічнага алкаголіка
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера