У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
У Мінску ва ўзросце 40 гадоў памёр актывіст ветэранскай арганізацыі спецназа МУС Андрэй Каралюк. У пачатку нулявых ён адслужыў тэрміновую службу ў першай асобнай міліцэйскай брыгадзе (в/ч 5448), якая базуецца на вуліцы Маякоўскага ў Мінску, піша Mayday.team.
Вядома, што былы спецназавец памёр у канцы сакавіка.
Каралюк браў актыўны ўдзел у дзейнасці Асацыяцыі спецназу войскаў МУС, якая ў апошнія месяцы пастаянна арганізуе вайсковыя зборы для баявога зладжвання добраахвотнікаў-ветэранаў падраздзяленняў спецпрызначэння міліцыі і ўнутраных войскаў МУС. Гэта робіцца нібыта для спынення дзеянняў «дыверсійна-разведвальных груп» і «незаконных узброеных фарміраванняў».
Чытайце таксама:
Маёр міліцыі з Ляхавічаў памёр ва ўзросце 41 год
У Магілёве падпалкоўнік міліцыі памёр ва ўзросце 46 гадоў
Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго высокапастаўленага сілавіка