Знайсці
12.05.2024 / 10:48ŁacБел

Выйшла новая настолка па-беларуску — аматарам музыкі і «Еўрабачання» спадабаецца

Выйшла картачная гульня «One, two, SING!», з якой вы згадаеце ўсе старыя хіты (і не толькі).

Картачная гульня «One, two, SING!». Фота: Gutenberg Publisher

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад новай настолкі для кампаніі. Яна адначасова ангельска– і беларускамоўная (але песні падыдуць і на любой іншай мове).

Ёсць тры варыянты правілаў для прафесіяналаў рознага ўзроўню і 80 картак, з якіх 5 — з магчымасцю падладзіць гульню пад сваю тэму.

Картачная гульня «One, two, SING!». Фота: Gutenberg Publisher

Стварыла настолку Алена Баранава.

Гульню можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце на gutenbergpublisher.eu, а таксама купіць афлайн у Варшаве, Кракаве, Батумі і Вільні (спіс месцаў ёсць на старонцы выдавецтва).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930