Знайсці
15.05.2024 / 08:243РусŁacБел

Кім Чэн Ын разам з 12-гадовай дачкой урачыста адкрыў забудову вуліцы з 80-павярховым будынкам у Пхеньяне ФОТЫ

Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі змясціла ажно 44 фатаграфіі.

Кім Чэн Ын разам з дачкой правёў урачыстую цырымонію завяршэння забудовы вуліцы з 80-павярховым будынкам у Пхеньяне, паведамляе ЦТАК.

«Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылася цырымонія завяршэння будаўніцтва вуліцы «Чонві». Нялёгка было пабудаваць толькі сілай моладзі буйную вуліцу, дзе шматпавярховыя і звышвышынныя жылыя гмахі на тысячы кватэр утвараюць вялікую групу архітэктурных будынкаў усяго за 1 год. Паважаны таварыш Кім Чэн Ын перарэзаў чырвоную стужку, якая сімвалізуе заканчэнне будаўніцтва», — гаворыцца ў паведамленні

Кім-унук рэгулярна апошнія паўтара года бярэ сваю старэйшую дачку Кім Чжу Э (ёй максімум 12 гадоў) ад жонкі Лі Соль Чжу на розныя афіцыйныя мерапрыемствы, у тым ліку ваенныя. Эксперты называюць менавіта Чжу Э яго пераемніцай, а не жонку Соль Чжу, якая называлася першапачаткова, але апошнія гады занятая выхаваннем дзяцей, а не афіцыйнымі імпрэзамі.

Кім Чэн Ыну — 42 гады. Ягоны дзед Кім Ір Сэн правіў КНДР 49 гадоў і памёр за два дні да абрання Лукашэнкі прэзідэнтам, бацька Кім Чэн Ір правіў Паўночнай Карэяй 17 гадоў (памёр у снежні 2011 года).

Фота: ЦТАК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
15
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3
0
Мілашка/адказаць/
15.05.2024
Кольку нашаму нявеста падрастае.
0
Симпампуля/адказаць/
15.05.2024
Мілашка, он не наш, он от Лукавого. 
1
давадка/адказаць/
15.05.2024
Вполне возможно, что ездила на смотрины делегация во главе с начальником личной охраны премьер-министра (бывшим офицером лично охраны старшего брата предполагаемого жениха) и заместителем министра МИД,)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930