Знайсці
15.05.2024 / 20:5516РусŁacБел

«Гэта гарантыя для ўсёй маёй палігамнай сям'і». Беларусы расказалі, чаму просяць даведкі ад лекараў у сваіх сэкс-партнёраў

Выданне CityDog.io даведалася ў беларусаў, якія просяць даведкі пра інфекцыі, навошта яны гэта робяць і наколькі ўвогуле гэта норма ў Беларусі.

Фота: Myron Standret / vecteezy.com

Мікіта (32 гады): «Даведка патрэбная, каб захаваць здароўе ў палігамных адносінах»

«Я пачаў прасіць даведкі, калі ўступіў у палігамныя адносіны. У кабінеце ў псіхолага мы з партнёркай падпісалі ўмоўны «пакт», што будзем прасіць медыцынскую выпіску ва ўсіх, з кім у нас патэнцыйна можа быць сэкс. Так спакайней не толькі нам абодвум, але і ўсёй нашай вялікай «сям'і».

За апошні год у мяне не было сэксу з неадэкватнымі людзьмі. Кожны раз, калі я або партнёрка пыталіся пра даведкі, усе рэагавалі нармальна. Самыя асвечаныя самі здаюць аналізы мінімум раз у паўгода, максімум (ідэальна) — пасля кожнага новага партнёра. Менавіта таму я ні разу не сутыкаўся з негатыўнай рэакцыяй на падобную просьбу.

Самі мы здаем аналізы з кожным новым партнёрам. Часцей няма патрэбы».

Коля (20 гадоў): «Прасіць даведку пра здароўе павінна стаць нормай»

«Мне здаецца абсалютна лагічным прасіць даведку пра інфекцыі ў патэнцыйнага палавога партнёра. Мне не хочацца выпадкова заразіцца, а затым доўга лячыцца і аддаваць лекарам усе свае грошы. У мяне ўжо быў такі вопыт, і мне гэта не спадабалася.

Гадоў у 14 на адным з прафілактычных прыёмаў ва ўролага ў мяне выявілі праблемы па палавой частцы. Я мучыўся з імі некалькі гадоў, пакуль канчаткова не вылечыўся. Лекары дагэтуль не да канца разумеюць, што гэта было. Рызыкаваць сваім здароўем зноў я не гатовы.

Ніхто з папярэдніх партнёраў ніколі не рэагаваў негатыўна. Для мяне заўсёды няёмка гаварыць на гэтую тэму, але ўсе выдатна разумелі важнасць запыту і заўсёды ішлі насустрач».

Аляксандра (28 гадоў): «Калі б у партнёра былі нейкія палавыя захворванні, то я сто разоў падумала б, ці трэба мне быць з такім чалавекам»

«Першы раз я папрасіла даведку, калі задумалася, што хачу класных адносін. Яны не могуць быць пабудаваныя па прынцыпе «авось і так абыдзецца», таму для мяне даведка была важным пунктам. Хлопец адрэагаваў пазітыўна, з павагай. Праз пэўны час і я, і ён паказалі адзін аднаму заключэнне ад дактароў.

Напэўна, тут быў уплыў сэкс-эд-блогаў. Але ў мяне таксама была свядомасць таго, што прасіць даведку пра інфекцыі і дбаць пра сваё здароўе — адэкватная рэч. За здароўем, а ў эміграцыі асабліва, трэба сачыць.

Радая, што ў мяне не было выпадкаў, калі ў партнёра былі нейкія палавыя захворванні. Аднак калі б я пра іх даведалася, то сто разоў падумала б, ці трэба мне быць з такім чалавекам. Калі ён пра свой стан не дбае, то што будзе з маім?

Мне здаецца, што паміж людзьмі ў адносінах трэба выбудоўваць межы. Тады ў свеце будзе больш шчаслівых і здаровых людзей. Перад сэксам павінна быць камунікацыя. Я з вёскі, а там пра гэта не прынята размаўляць. Там працуе іншая схема: калі ты ўсміхаешся хлопцу або згаджаешся на шпацыр, то маецца на ўвазе, што ты аўтаматычна ўжо аддалася гарэзліваму мача. Разумею, што так быць не павінна».

Маргарыта (24 гады): «Даведка — гэта паказчык добрага стаўлення да мяне»

«Аднойчы ў аднаго з маіх палавых партнёраў знайшлі папілома-вірус. Гэта не страшная хвароба, якая ёсць амаль ва ўсіх людзей. Але я ўсё роўна вельмі спужалася і пачала думаць, што сэксуальнае жыццё можа быць сапраўды небяспечным.

Плюс калі справа даходзіць да аральнага сэксу, звычайна ніхто мінет з прэзерватывам не робіць. Я неяк спрабавала: такое адчуванне, быццам ты спрабуеш з’есці гумовыя боты. Гэта ніводнаму з бакоў не прыемна. Таму для мяне лепей і прасцей знайсці партнёра з даведкай, з якім я буду адчуваць бяспеку і не хвалявацца ў працэсе.

Яшчэ адзін пункт — кошт лячэння. Танней будзе адзін раз папрасіць даведку, чым потым збіраць вялізныя сумы, каб вылечыцца. Гэта неразумныя траты, асабліва калі ты эмігрантка.

Амаль ніхто не адмаўляўся прынесці даведку. Быў адзін хлопец, які сказаў, што ён не будзе яе рабіць, і запэўніў мяне, што ён і так здаровы. Тады мы дамовіліся, што сэкс у нас будзе, але вельмі асцярожны: ён будзе кранацца рукамі толькі сваіх геніталій, я таксама толькі сваіх, абавязкова прысутнічаў прэзерватыў. Не скажу, што гэта кепскі досвед, але ён усё роўна ніколі не параўнаецца з бяспечным і дынамічным сэксам.

Астатнія партнёры заўсёды разумелі, чаму важна прыносіць даведку. Многія і самі ходзяць па дактарах, каб здаць аналізы. Тыя, хто так не робіць рэгулярна, усё роўна ніколі не рэагавалі на просьбу дрэнна.

Калі б я даведалася пра хваробу партнёра, напэўна, адразу не панікавала б. Як чалавек, які аднойчы перажыў каросту, прусакоў і вошай, я разумею, што гэта можа быць ніяк не звязана з чысцінёй чалавека. Інфекцыі я ўспрымаю як паразітаў, ад якіх часам немагчыма схавацца. Калі ты карыстаешся грамадскім транспартам, ёсць верагоднасць захварэць на грып. Калі ты вядзеш актыўнае палавое жыццё, ёсць верагоднасць падхапіць палавую хваробу. Гэта нармальна.

У любым выпадку даведка для мяне — гэта паказчык добрага стаўлення да мяне. Калі чалавек адмаўляецца яе даваць, значыць, ён недастаткова паважае мяне і мае межы. Даведка — своеасаблівы тэст, які дапамагае на ранніх этапах зразумець, як у далейшым да цябе будзе ставіцца партнёр».

Лізавета (24 гады): «Самая вялікая праблема ў даведках пра інфекцыі ў тым, што яны каштуюць грошай»

«Дзве мае найлепшыя сяброўкі вучыліся на ​​медыцынскім факультэце і даволі моцна ўплывалі на мае меркаванні датычна розных хвароб. Спачатку мне было неяк няёмка прасіць даведкі, але сяброўкі працягвалі казаць пра важнасць аналізаў, і паступова я ўсё ж пачала іх прасіць.

Цяпер я жыву ў Грузіі. Тут усе нармальна рэагуюць на просьбу пра даведку. Часам узнікаюць пытанні наконт кошту аналізаў, але можна знайсці спецыяльныя арганізацыі, дзе можна ўсё зрабіць бясплатна. Іх я б раіла асобна шукаць па лакальных чатах там, дзе вы жывяце. Напрыклад, часта падобныя паслугі аказваюць квір-арганізацыі.

Мяне забаўляюць моманты, калі вы з чалавекам толькі пазнаёміліся і пачынаецца этап актыўнага флірту. Потым узнікае момант, калі трэба ўдакладніць пра хваробы і даведкі. Гэта не заўсёды зручна рабіць, але ніхто ніколі не рэагаваў з негатывам».

Чытайце таксама:

«Жывем у вялікім лесе». Як сужонцы прамянялі кватэру ў цэнтры Мінска на хату ў глухмені

Вы ведалі, што ў людзей бывае харчовы шум у галаве? Беларускі даследчык, кандыдат медыцынскіх навук, тлумачыць, што гэта ўвогуле азначае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
18
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6
0
Доктар/адказаць/
16.05.2024
Каб у гэтых даведках была б яшчэ праўда
0
циник/адказаць/
16.05.2024
Гарантии вам может дать разве что Господь Бог, а все эти ш. куры со справками никакой гарантии вам не дадут никогда)))) ибо вы знать не знаете был ли у ее кто-то прям вчера)))
0
Взрослый мужик/адказаць/
17.05.2024
Комментаторы зря не вспоминают, что "два сапога пара". Хватает шлюшных женщин, и хватает придурков мужиков.   Но достаточно и умных, добрых и порядочных девушек и парней. И кто что ищет, тот то и находит. А персонажи в статье я думаю что вымышленные. Но это не значит, что проблемы нет. Она есть и подлежит обсуждению, что бы нормальный человек не нарвался. Но не нужно при этом из всех делать шлюх. В жизни это не так.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930