Трапіць у яго немудрагелістае жытло можа любы ахвотны, бо дзверы амаль заўсёды адчыненыя. Рэч у тым, што Крэтаву няма чаго замыкацца, усе каштоўныя рэчы і маёмасць ён прапіў і ўжо не саромеецца таго жаху, які пануе ў яго ў кватэры.

Некалькі гадоў таму ў мужчыны памерла маці, а пасля жонка збегла да найлепшага сябра. Не стала і любімага сабакі Сяргея.

Крэтаў і раней меў праблемы з алкаголем, а калі наваліліся ўсе гэтыя праблемы, то ўвогуле сышоў у запой. Толькі дзякуючы сябрам, якія звярнуліся да Андрэя Малахава, акцёр выбраўся з дому і прыехаў у Маскву на шоу «Малахаў» канала «Расія 1».

Жыць былому акцёру няма на што, электрычнасць у кватэры адключылі, ёсць толькі газавая пліта, на якой колішні выканаўца ролі Дзяніса Караблёва зрэдку нешта сабе гатуе. Пастаянныя папойкі згубна адбіліся на здароўі: ён ледзь ходзіць і гаворыць.

Прыбірацца ў кватэры мужчына таксама не можа, таму яму зрэдку дапамагаюць суседзі. Аднак антысанітарыя прывяла да таго, што на сценах ужо ўтварылася цвіль, у каструлях гнілата, па ўсіх пакоях раскіданыя бутэлькі з-пад алкаголю.

«Ногі гадоў з пяць таму пачалі барахліць. Яны не баляць, але з цяжкасцю трымаюць мяне. Адзін раз спрабаваў падшыцца, пратрымаўся месяцаў з пяць. Цяпер спрабую выжыць. Мне ніхто не дапамагае», — кажа Крэтаў.

Ён як бы і хоча як мага хутчэй завязаць з алкаголем, але як гэта зрабіць, пакуль не разумее. Бо з-за сваёй уражлівасці зноў і зноў цягнецца да бутэлькі.

Чытайце таксама:

Ці далёка вам да алкагалізму? Праверце сябе

«Шкадаваць алкаголіка не трэба». Тры беларусы, якія пакутавалі ад алказалежнасці, расказалі, як яе перамаглі 

Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу

Клас
7
Панылы сорам
71
Ха-ха
10
Ого
5
Сумна
70
Абуральна
9