Дзмітрый Шаўцоў з Z-сімволікай на левай руцэ трапіў у кадр некалькі дзён таму. Скрыншот відэа Sputnik.by

Дзмітрый Шаўцоў з Z-сімволікай на левай руцэ трапіў у кадр некалькі дзён таму. Скрыншот відэа Sputnik.by

Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (IFRC) піша, што даведалася са СМІ пра візіт генеральнага сакратара Беларускага Чырвонага Крыжа ў Луганск і Данецк.

«Нам не паведамілі пра гэты візіт, і мы не ўдзельнічалі ні ў якіх мерапрыемствах, уключаючы вываз дзяцей.

IFRC надзвычай сур'ёзна ставіцца да дзеянняў любога з нашых нацыянальных таварыстваў Чырвонага Крыжа або Чырвонага Паўмесяца, якія супярэчаць нашай гуманітарнай місіі, асноватворным прынцыпам і палітыцы.

Таму IFRC перадала гэтую справу ў Камітэт па выкананні патрабаванняў і пасярэдніцтве, які, паводле нашай Канстытуцыі, з'яўляецца незалежным органам, які расследуе і ліквідуе меркаваныя парушэнні добрасумленнасці.

Надзвычайныя абставіны гэтага візіту, уключаючы выкарыстанне сімвала, які асацыюецца з адным з бакоў міжнароднага ўзброенага канфлікту ва Украіне, закранаюць асноўныя прынцыпы міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Візіт і звязаныя з ім мерапрыемствы не былі ўзгодненыя з іншымі кампанентамі руху, як таго патрабуюць нашы ўнутраныя правілы і прадпісанні.

Гэтыя дзеянні рызыкуюць падарваць давер да нашай працы па падтрымцы супольнасцяў, якія маюць патрэбу, кім бы яны ні былі і па які б бок фронту яны ні знаходзіліся. Вельмі важна, каб усе кампаненты міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца захоўвалі сваю незалежнасць ад урадаў і носьбітаў зброі».

Міжнародны офіс паведамляе, што звязаўся з беларускім Чырвоным Крыжам, каб выказаць заклапочанасць і спыніць любую падобную дзейнасць у будучыні.

«Важна адзначыць, што Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа не выступае ад імя IFRC або якога-небудзь іншага кампанента руху, і яго заявы не адлюстроўваюць нашага пункту гледжання.

Усе сябры Нацыянальнага грамадства IFRC звязаны асноватворнымі прынцыпамі руху, нашымі ўнутранымі правіламі і палітыкай, уключаючы палітыку IFRC у галіне абароны, гендара і інклюзіўнасці, у якой яны абавязваюцца забяспечваць абарону дзяцей».

Нагадаем, пра садзейнічанне Беларускага Чырвонага Крыжа вывазу дзяцей заяўляў сам Шаўцоў на БТ, а таксама дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Людміла Макарына-Кібак.

Чытайце таксама:

Беларуская дэпутатка: Дзяцей з Украіны вывозяць пры садзейнічанні ААН і Чырвонага Крыжа

Узначальваў выбарчыя камісіі, хоча лячыць геяў, эксперт па ўсіх пытаннях. Хто такі Дзмітрый Шаўцоў, які кіруе Беларускім Чырвоным Крыжам

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа, які засвяціўся з Z-сімволікай, расказаў, што робіць на Данбасе

НАУ перадало ў Гаагу доказы ваенных злачынстваў Лукашэнкі і ягоных прыхільнікаў

Клас
11
Панылы сорам
6
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
6