Джо Байдэн. Фота: Susan Walsh / AP

Джо Байдэн. Фота: Susan Walsh / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у інтэрв'ю тэлеканалу CBS заявіў, што ХАМАС павінен быць знішчаны, але трэба захаваць палесцінскую дзяржаву.

На пытанне, ці павінен ХАМАС быць цалкам ліквідаваны, Байдэн адказаў: «Так, я лічу». 

«Гэты шлях, які называецца «рашэннем аб дзвюх дзяржавах», дзесяцігоддзямі быў палітыкай ЗША. Ён прадугледжвае стварэнне незалежнай дзяржавы побач з Ізраілем для 5 мільёнаў палесцінцаў, якія жывуць у Газе і на Заходнім беразе ракі Іярдан», — дадаў ён.

Цяпер гэта не зробіцца, але Ізраіль разумее, што значная частка палесцінцаў не падзяляе погляды ХАМАСа і Хезбалы, адзначыў Байдэн.

На яго думку, пасля нападу ХАМАС Ізраіль павінен быў рашуча адрэагаваць.

«Ізраіль пераследуе групу людзей, якія ўчынілі варварства, якое па сваіх наступствах не саступае Халакосту. І таму я думаю, што Ізраіль павінен адказаць. Яны павінны пераследваць ХАМАС. ХАМАС — гэта купка баязліўцаў. Яны хаваюцца за спінамі цываільных, — сказаў прэзідэнт ЗША і дадаў: Я ўпэўнены — ізраільцяне зробяць усё, што ў іх сілах, каб пазбегнуць забойства нявінных цывільных асоб».

Чытайце таксама:

Хан-Юніс на каленях. Як пракарміць, размясціць і аказаць дапамогу паўмільёну палесцінскіх бежанцаў

Ізраіль аднавіў падачу вады ў паўднёвую частку сектара Газа

Ізраіль эвакуюе цэлы горад. Такое адбываецца ўпершыню ў гісторыі дзяржавы

Ізраіль адклаў наземную аперацыю ў сектары Газа з-за надвор'я — NYT

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0