Фота: «Віртуальны Брэст»

Фота: «Віртуальны Брэст»

Цяпер гарбуз вагой амаль у паўтоны адправілі ў сталіцу, паведамляе «Віртуальны Брэст».

Біёлаг Віктар Дзямешка ўжо не першы год вырошчвае велізарныя гарбузы, але сёлетні б'е ўсе рэкорды. Ён важыць каля паўтоны, і пра яго ўжо раней пісалі. А цяпер ягоны гаспадар сутыкнуўся з сапраўднай праблемай, пісаў «Ганцавіцкі час».

Віктар вядзе блогі ў тыктоку і ютубе, дзе можна глядзець, як у яго расце гэты гарбуз і іншая гародніна. Смакам, як кажа Дзямешка, ягоныя гарбузы нічым не адрозніваюцца ад звычайных, а іх сакрэт у гатунку — «Атлантычны гігант». Такі гарбуз можа дадаваць па 50 кілаграмаў на тыдзень.

14 кастрычніка Віктар Дзямешка зняў чарговы ролік, у якім паказаў, які гарбуз цяпер вялізны і звярнуўся да ўладаў з незвычайнай просьбай.

«Гэта зварот да кіраўніцтва горада Брэста. Калі ёсць такая магчымасць, каб гарбуз перавезлі на кірмаш і паказалі ўсім жыхарам Брэста. Тым больш, у 2018 годзе мы ўжо гэта рабілі», — сказаў Віктар.

Цяжкасці ў тым, што для перавозу гарбуза вагой у паўтоны відавочна спатрэбіцца кран. Затое, маўляў, які экспанат будзе на кірмашы, колькі сэлфі зробяць гараджане з самым вялікім гарбузом Брэста.

У каментарах людзі дзівіліся з памеру, не верачы, што ён вырашчаны без хіміі. А некаторыя просяць «хоць пяць семак». Іншыя агароднікі кажуць, што ў іх самыя буйныя 15—30 кілаграмаў.

У выніку брэсцкія ўлады дапамаглі Віктару з транспартаваннем гарбуза.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0