Сярод удзельнікаў чэмпіянату быў Рыгор Азаронак. Фота: БелТА

Сярод удзельнікаў чэмпіянату быў Рыгор Азаронак. Фота: БелТА

«Каб не даць змерзнуць еўрапейцам»

Як падаюць самі прапагандысты, ідэя праводзіць спаборніцтвы па колцы дроў сярод супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ зарадзілася пасля таго, як Лукашэнка на камеру сек дровы, каб не даць змерзнуць еўрапейцам. Насамрэч еўрапейцы і не мерзнуць, але Лукашэнка імкнецца стварыць у беларусаў такое ўражанне.

У рамках гэтага імкнення і арганізавалі чэмпіянат, каб праверыць, хто з прапагандыстаў найлепш арудуе сякерай і пілой.

Канфуз у тым, што супрацоўнікам дзяржСМІ выдалі калуны еўрапейскага вытворцы — фінскай маркі Fiskars. У Беларусі аналагічных сякер не вырабляюць.

Фота: БелТА

Фота: БелТА

Сякеры новенькія. Адна такая каштуе 222—255 рублёў. 

Скрыншот з сайта mechanizator.by

Скрыншот з сайта mechanizator.by

Цікава, што аналагічныя сякеры кітайскай вытворчасці можна набыць па цэнах ад 70 да 120 рублёў, але выбар чамусьці паў на інвентар, якія вырабляюць у краіне НАТА.

Скрыншот з сайта oma.by

Скрыншот з сайта oma.by

Між тым існуюць жа айчынныя калуны, вырабляе іх Віцебскі завод трактарных запчастак.

Скрыншот з сайта oma.by

Скрыншот з сайта oma.by

Важыць такі 4 кг. Ëн дапамагае мацаваць мускулы нашмат лепш за двухкілаграмовы фінскі.

Некаторым удзельнікам спаборніцтваў, якія займалі прызавыя месцы, дарылі тыя самыя сякеры Fiskars. Магчыма, у душы арганізатары ўсё ж хацелі б прасячы акно ў Еўропу, а не ў Кітай. Зрэшты, гэта і лягчэй: Беларусь усё ж еўрапейская краіна.

Фота: БелТА

Фота: БелТА

Сёлета ўдзел у мерапрыемстве ўзялі 35 камандаў, у тым ліку і работнікі кітайскага інфармацыйнага агенцтва «Сіньхуа». 

У чэмпіянаце ўдзельнічалі і работнікі кітайскага інфармацыйнага агенцтва «Сіньхуа». Фота: БелТА

У чэмпіянаце ўдзельнічалі і работнікі кітайскага інфармацыйнага агенцтва «Сіньхуа». Фота: БелТА

На адным са здымкаў можна заўважыць сякеру з надпісам «И работай». Напэўна, гаворка ідзе пра перафразаваную цытату Лукашэнкі «Раздевайся и работай».

Фота: БелТА

Фота: БелТА

Бензапілы буржуйскія

Апроч залатых паводле цаны сякер фінскай вытворчасці, на спаборніцтвах можна было заўважыць нямецкія бензапілы фірмы Stihl.

Фота: БелТА

Фота: БелТА

Якасная бензапіла адносіцца да традыцыйных еўрапейскіх каштоўнасцяў: яна каштуе больш за 6 тысяч рублёў. У Беларусі яе аналагаў не вырабляюць.

Скрыншот з сайта deal.by

Скрыншот з сайта deal.by

У сацсетках тым часам жартавалі, што Рыгору Азаронку нават фінскія сякеры не дапамаглі.

Чытайце таксама:

Кадэбіст — пасол Беларусі ў Карэі заняў першае месца ў экстрэмальным забегу з перашкодамі

Расійскія вэбкам-мадэлі выдаюць сябе за беларусак і ўкраінак, каб пазбягаць хэйту з-за вайны

Клас
5
Панылы сорам
12
Ха-ха
76
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
5