«Аўтобус ездзіў па ўзлётнай паласе, потым збочыў на поле. І там нас дагнаў натоўп. У іх былі сцягі Палесціны. Яны пачалі біць вокны. Аскепкі патрапілі на мяне і сына», — расказала «Деталям» пасажырка А. — Яны ўварваліся ў аўтобус, я паказвала свой расійскі пашпарт, яны правяралі, каб не было грамадзянства [Ізраіля]. Вельмі шмат народу было, яны атачылі аўтобус, білі яго, хісталі».

Іншая ж пасажырка, Н., даслала «Деталям» відэа, на якім чуваць, як нападнікі патрабуюць, каб людзі выйшлі з аўтобуса. Адзін з пагромшчыкаў нецэнзурна лае пасажыраў і крычыць: «Что вы делаете с Палестиной, твари е…. ые!»

Тыя ў адказ крычаць, што яны рускія. А адзін крычыць, што ў яго беларускі пашпарт.

Як звалі таго чалавека з беларускім грамадзянствам і ці адзін такі ён быў на борце, пакуль невядома.

Нагадаем, што праца аэрапорта была парушаная з-за дзеянняў натоўпу, які сабраўся перад будынкам паветранай гавані на фоне прылёту рэйса з Ізраіля. Пасля прарыву на тэрыторыю аэрапорта людзі акружылі самалёт, да месца інцыдэнту прыбыў спецназ. У 22:10 урад Дагестана паведаміў, што ў аэрапорце працуюць сілавікі, а сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Яшчэ праз 10 хвілін аэрадром быў вызвалены ад старонніх.

Падчас пратэстаў пацярпелі 20 чалавек, уключаючы прадстаўнікоў паліцыі і цывільных асоб, паведамляла мясцовае Міністэрства аховы здароўя. Двое з пацярпелых знаходзіліся ў цяжкім стане, адзін з паліцэйскіх пазней памёр.

СК Расіі распачаў крымінальную справу паводле арт. 212 КК Расіі — масавыя беспарадкі. МУС паабяцала ўстанавіць асобы ўсіх удзельнікаў няўзгодненай акцыі, а таксама тых, хто падбухторваў да распальвання міжнацыянальнай варожасці.

Чытайце таксама:

«Людзі нават пра бунт вагнераўцаў забыліся. Забудуць і гэта». Што пра антысеміцкі пагром у Махачкале думаюць у Крамлі?

Памёр адзін з паліцэйскіх, які пацярпеў падчас беспарадкаў у аэрапорце Махачкалы

Кіраўнік Дагестана абвінаваціў «здраднікаў і бандэраўцаў» з Украіны ў арганізацыі беспарадкаў у аэрапорце Махачкалы

Аэрапорт Махачкалы закрылі мінімум да аўторка

У Дагестане праходзяць пратэсты пад антысеміцкімі лозунгамі, пагромшчыкі ўварваліся ў аэрапорт

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
8