Да гэтага, 17 лістапада, мільярдэр быў раскрытыкаваны з боку Белага дома за падтрымку антысеміцкіх паведамленняў.

16 лістапада Ілан Маск пагадзіўся з карыстальнікам, які апублікаваў антысеміцкі пост. Скандал разгарэўся, пасля таго як Маск публічна падтрымаў допіс аднаго з карыстальнікаў X, які заявіў у адпаведнасці з вядомай тэорыяй змовы, што габрэйскія супольнасці «распальваюць нянавісць да белых людзей». У сваім каментары пад допісам Маск напісаў: «Наогул ты сказаў праўду».

Праз гэта буйныя амерыканскія кампаніі Apple, Walt Disney і IBM спынілі рэкламу ў твітары.

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0