Скрын развітальнага паведамлення ABW.BY

Скрын развітальнага паведамлення ABW.BY

«Мы хацелі б падзякаваць вам за адданасць — многія з намі з часоў газеты «Автобизнес«; за падтрымку і крытыку — ваша меркаванне заўсёды было важным для нас, таму да апошняга захоўвалі каментары пад матэрыяламі; за ўважлівасць — колькі памылак выпраўлена дзякуючы вам! Вы самыя спрактыкаваныя, вопытныя і тэхнічна пісьменныя чытачы — аўтарам даводзілася трымаць вельмі высокую планку, каб інфармацыя адпавядала вашым патрабаванням», — гаворыцца ў паведамленні, якое называецца «Замест эпілогу».

Праект, які асвятляў аўтамабільную праблематыку, працаваў 30 гадоў.

8 лістапада заснавальнікі ТАА «Бонусторг», якому належыць выданне «Аўтабізнэс», пракаментавалі на сайце арышт дырэктара кампаніі Віталя Палякова і паведамілі, што «з прычыны розных абставінаў падышлі да таго моманту, калі гатовыя спыніць працу сайта ABW.BY».

Але выданне працягвала працу, сайт абнаўляўся. А заява заснавальнікаў ТАА «Бонусторг» знікла.

28 кастрычніка ў тэлеграм-канале ГУБАЗіК зʼявілася відэа затрымання дырэктара партала ABW.BY Віталя Палякова.

У студзені 2023 года суд прыгаварыў галоўнага рэдактара ABW.BY Юлію Мудрэўскую да 1,5 годоў калоніі па артыкуле аб парушэнні грамадскага парадку, а рэдактара спецпраектаў партала Юрыя Гладчука — да 2,5 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

«Аўтабізнэс» скончыўся. Што за выданне гэта было

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
12
Абуральна
8