Дзяніс Шарсценнікаў. Фота: Балтыка

Дзяніс Шарсценнікаў. Фота: Балтыка

Версію следства па гэтай справе выклаў Forbes. У прыватнасці, сказана, што фігуранты і неўстаноўленыя саўдзельнікі «шляхам падману набылі на карысць кампаній «Карлсберг Казахстан» і «Віста БіУай Ко» права інтэлектуальнай уласнасці, якое належыць ТАА «ПК «Балтыка». Гэта права давала «Балтыцы» магчымасці экспартаваць прадукцыю ў некаторыя краіны СНД. Тэрмін дзеяння права — да 2042 года. Гэтым, па версіі следства, фігуранты нанеслі шкоду як піваварнай кампаніі «Балтыка», так і Расійскай Федэрацыі.

Адна з названых фірмаў, «Віста БіУай Ко», зарэгістраваная ў Мінску, яе сферай дзейнасці значыцца «арэнда і лізінг прадуктаў інтэлектуальнай уласнасці і аналагічных прадуктаў, акрамя аб'ектаў аўтарскага права».

Як пісаў «Коммерсантъ», кампанія «Балтыка» яшчэ ў кастрычніку падала пазоў да «Віста БиУай Ко», а таксама да некаторых іншых, звязаных з Carlsberg Group кампаній. У прыватнасці, у пазове да беларускай кампаніі «Балтыка» патрабуе прызнаць несапраўдным ліцэнзійны дагавор. Крыніцы выдання адзначаюць, што перадача правоў іншым кампаніям магла быць звязаная як з падрыхтоўкай да продажу расійскага бізнэсу Carlsberg, так і са спробай захаваць частку брэндаў да лепшых часоў.

Згодна з матэрыяламі з сайта арбітражнага суда, разгляд справы павінен быў адбыцца 17 лістапада ў Санкт-Пецярбургу, аднак судовае разбіральніцтва адклалі, наступнае пасяджэнне прызначанае на 15 снежня 2023 года.

Выданне «Фонтанка» таксама звярнула ўвагу, што адзін з фігурантаў справы аб піўных брэндах — Дзяніс Шарсценнікаў — некаторы час працаваў у Беларусі. З 2013 па 2017 год ён узначальваў піваварную кампанію «Аліварыя».

Як сказана на сайце кампаніі, «у гэты перыяд бізнэс пашырыўся: было атрымана права прадстаўляць прадукцыю кампаній Carlsberg Group у Беларусі». Па продажах кампанія заняла больш за чвэрць рынку, а ў яе партфелі з'явіліся ў тым ліку брэнды Carlsberg, Tuborg, Holsten, Zatecky Gus, «Балтыка» і інш.

Чытайце таксама:

«У нас былі свае актобарфэсты». Айцішнік з Гомеля аднаўляе рэцэпты старадаўняга беларускага піва

Дзяржаўнаму ТБ збіраюцца дапамагчы зарабіць — рэкламы стане больш, у тым ліку пра алкаголь

У Беларусі пачалі варыць піва Kronenbourg

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4