Генрых Акалатовіч. Скрыншот відэа СТБ

Генрых Акалатовіч. Скрыншот відэа СТБ

З'явіліся некаторыя звесткі пра затрыманага ў Валожыне пробашча каталіцкай парафіі Святога Юзафа ксяндза Генрыха Акалатовіча, піша Католік.life.

Яго затрымалі 16 лістапада. 10 дзён, на працягу якіх святару маглі выставіць абвінавачванне, ужо мінулі. Аднак паводле апошняй даступнай інфармацыі, якой падзяліліся з Katolik.life абазнаныя крыніцы, абвінавачванне пакуль так і не выстаўлена, яго павінны выставіць максімум да 6 снежня.

Пакуль гэтага не адбылося і святар не атрымаў статус арыштаванага, для яго адмаўляюцца прымаць цёплыя рэчы і прадукты. Удалося перадаць святару толькі бялізну, сродкі гігіены, ручнік і таблеткі — ён пераносіць сур'ёзныя хваробы, таму вымушаны прымаць некалькі відаў лекаў.

Адваката, з якім заключана дамова па абароне святара, да яго пакуль не дапускаюць і выкарыстоўваюць у працэсуальных дзеяннях дзяжурнага адваката.

Акрамя таго стала вядома, што была затрымана таксама жанчына, якая ўжо каля 20 гадоў дапамагала весці гаспадарчыя справы ў плябаніі (доме святара).

Чытайце таксама:

Славутага ксяндза Генрыха Акалатовіча затрымалі. Магчыма, вінавацяць у «здрадзе радзіме»

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
21