«Факт паломкі пацвярджаем, — паведамілі ў мясцовым Гартрансе. — Разбіраемся, чаму гэта адбылося».
Крыніца выдання, знаёмая з сітуацыяй, удакладніла, што паломка новых тралейбусаў магла адбыцца з-за дрэнна закручаных шрубаў.
«Іншыя машыны ў той дзень заганялі ў парк, каб працягваць штангі (мацаванні штангаў. — Заўв. рэд.)», — расказаў суразмоўца партала.
У 2023 годзе Екацерынбург упершыню за цэлыя дзесяцігоддзі атрымаў партыю новых электрычных машын. Кожны такі тралейбус абышоўся гораду ў 30 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 330 тысяч даляраў).
Раней з'яўляліся паведамленні пра нізкую якасць і схільнасць да выхаду з ладу іншых відаў грамадскага транспарту, якія вырабляюцца ў Беларусі.
Чытайце таксама:
У Самары згарэў зусім новы беларускі трамвай
Чаму ў Пецярбургу масава гараць новыя аўтобусы МАЗ? Наступствы санкцый
Беларускія аўтобусы ў Пецярбургу часта гараць, іх выкарыстанне прыпынілі