Фота: інстаграм Яўгена Чарняка

Фота: інстаграм Яўгена Чарняка

Па версіі следства, кампаніі Чарняка працягвалі весці бізнэс у Расіі нават пасля пачатку поўнамаштабнай вайны — і за 2022 год пералічылі ў расійскі бюджэт суму, эквівалентную шасці мільярдам грыўняў (каля 160 млн даляраў). Цяпер вырашаецца пытанне аб арышце маёмасці Чарняка і яго кампаній, піша «Медуза».

Сам бізнэсовец, які жыве па-за межамі Украіны, заявіў, што супраць яго холдынгу «Global Spirits» у Расіі з 2014 года ўведзены санкцыі, таму «мець там якія-небудзь актывы кампанія не магла». Ён заявіў, што прадпрыемствы, якія фігуруюць у дакументах, належаць не яму — і знаходзяцца не ў Расіі, а ў іншых краінах былога СССР.

У пачатку ліпеня 2023 г. СК РФ завёў у дачыненні да Чарняка крымінальную справу па артыкуле аб фінансаванні тэрарызму з-за таго, што ён ахвяраваў грошы на патрэбы УСУ. Бізнэсоўца аб'явілі ў вышук. Расфінманіторынг унёс Чарняка ў свой спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў.

Чытайце таксама:

Структура ААН запярэчыла, што ўкраінскі бізнэсмен Фірташ акрэдытаваны пры іх арганізацыі. Раней казалі, што ён там ад Беларусі

«Народ жа чакаў вызваліцеляў, а прыйшлі, б…, акупанты». Ва Украіне апублікавалі запісы размоў мільярдэра-калабаранта Вячаслава Багуслаева

Украінскі алігарх Рынат Ахметаў хоча судзіцца з Расіяй з-за захопленых актываў

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0