Міністэрства надзвычайных сітуацый Расіі расказала пра наступствы ўкраінскага абстрэлу прыгранічнага Белгарада.

Паведамляецца, што загінулі 12 дарослых і двое дзяцей. Пацярпелі 108 чалавек, сярод іх 12 дзяцей.

Удар з ракетных сістэм прыйшоўся па цэнтральнай частцы горада. Адказнасць за яго ўзялі Сілы абароны Украіны, у той жа час абвінаваціўшы расійскую СПА ў ахвярах сярод мірных жыхароў.

Чытайце таксама:

Сілы абароны Украіны ўзялі адказнасць за атаку на Белгарад

Украіна нанесла масіраваны ўдар па Белгарадзе

Мінабароны Расіі паведаміла пра знішчэнне 32 украінскіх дронаў над чатырма абласцямі

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1