Наталля водзіць у дзіцячы садок свайго сына. Неяк яна заўважыла, што ў дзіцячым садку стала занадта шмат цацак вайсковай тэматыкі, і спытала пра гэта выхавальніцу. Тая адказала, што гэтыя цацкі неабходныя для патрыятычнага выхавання дзяцей, пішуць «Людзі Байкала».

«Дзецям тлумачаць, што ім неабходна служыць у войску і ваяваць, каб не баяліся паміраць за Радзіму», — патлумачыла супрацоўніца дзіцячага садка.

На судзе выхавальніца прадставіла іншую версію таго, што адбылося. Паводле яе слоў, Наталля зайшла ў садок і, «паглядзеўшы на партрэт прэзідэнта Пуціна, абразліва выказалася ў яго адрас, казала, што Расея напала на Украіну, і таму там гінуць мірныя людзі». Суд прызнаў Наталлю вінаватай і прызначыў штраф у 35 тысяч расійскіх рублёў (каля 400 даляраў).

Чытайце таксама:

Фанаты сербскай «Црвены Звезды» размахвалі расійскімі сцягамі на трыбунах падчас матча чэмпіянату краіны

Шольц і Байдэн разам пасмяяліся з інтэрв'ю Пуціна

У Башкартастане зарэзервавалі 2,5 мільёна месцаў для беларусаў

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
35