10 лютага ўрад Украіны звольніў Аляксандра Паўлюка з пасады першага намміністра абароны.

Паўлюк нарадзіўся 20 жніўня 1970 года. Паўлюк быў камандуючым украінскімі міратворчымі сіламі ў Косаве з 2006 па 2007 год. Затым камандаваў аператыўным камандаваннем «Захад» з 2017 па 2020 год, перш чым быў прызначаны камандуючым вучэбнай часткай камандавання Сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны ў 2020 годзе. 

28 ліпеня 2021 года ён быў прызначаны камандуючым Абʼяднанымі сіламі. 

З сакавіка 2022 года па май 2022 года Паўлюк быў кіраўніком Кіеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. 

14 лютага 2023 года Паўлюк быў прызначаны першым намеснікам міністра абароны.

Мінулы камандуючы Сухапутнымі войскамі УСУ Аляксандр Сырскі стаў галоўнакамандуючым УСУ.

8 лютага Уладзімір Зяленскі абʼявіў аб рэфармаванні кіруючага складу УСУ. У той жа дзень пасаду галоўнакамандуючага УСУ пакінуў Валерый Залужны. На яго месца быў прызначаны Аляксандр Сырскі.

Чытайце таксама:

«Маюць каласальны вопыт, які паскорыць перамогу Украіны». Украінская армія працягвае абнаўляць кіраўніцтва

Аляксандр Сырскі расказаў, за кошт чаго збіраецца перамагаць у вайне

«Звальненне Залужнага азначае новы этап у вайне, Зяленскі рызыкуе памыліцца» — The Economist

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3