Гэта самы высокі паказчык з пачатку вайны.
Графік сярэднесутачных страт Расіі. Крыніцы: брытанская выведка
У аглядзе пішуць, што рост сярэднесутачнага паказчыка страт адлюстроўвае нацэленасць Расіі на масіраваную вайну на знясіленне.
«Хоць гэта і дорага каштуе з пункту гледжання чалавечых жыццяў, такі эфект узмацняе ціск на пазіцыі Украіны па ўсёй лініі фронту», — адзначае брытанская разведка.
На сёння Расія, як лічыць ведамства, магла страціць больш за 355 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі падчас вайны ва Украіне.
11
1
0
1
2
4