На продаж у Баранавічах выставілі бакелітавыя каралі вішнёвага колеру. Паводле інфармацыі ўладальніка, упрыгожанне выраблена ў часы СССР. «Няма расколін і сколаў. Пацеркі ў добрым стане», — піша аўтар аб'явы.
За ўпрыгожанне ўладальнік просіць 899 рублёў. Матэрыял бакеліт, з якога зробленыя каралі, з'явіўся ў пачатку XX стагоддзя. Па сутнасці, гэта першы від пластмасы, які першапачаткова выкарыстоўвалі ў прамысловасці.
У 1930-я гады з бакеліту сталі рабіць упрыгожанні. І да сярэдзіны стагоддзя аксэсуары з бакеліту дасягнулі піка сваёй папулярнасці. Упрыгажэнні з бакеліту шанаваліся за лёгкасць. Да прыкладу, завушніцы з гэтага матэрыялу не адцягвалі вушы і камфортна насіліся. А таксама за больш даступную ў параўнанні з тым жа бурштынам цану.
Сёння бакелітавыя каралі можна сустрэць хіба толькі ў прыватных калекцыях. Больш за ўсё ў калекцыянераў цэняцца пацеркі ў форме правільнай бочачкі бардовага колеру.
Чытайце таксама:
Mark Formelle да свята развесіў на вярбе жаночыя станікі ФОТАФАКТ
У Лідскім замку адкрылі інтэрактыўную залу, у якой экспанаты можна мацаць рукамі
У Даніі знайшлі залаты пярсцёнак, якому паўтары тысячы гадоў