У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з мелодыямі — песні, прыпеўкі, калыханкі, забаўлянкі. Акрамя таго, укладальнік змясціў у зборніку не толькі прыклады фальклору для дзяцей, але і пазнаёміў з абрадавай і пазаабрадавай лірыкай, танцавальнымі творамі.
Сёння — амаль праз сто гадоў пасля першага выдання — зборнік атрымаў другое жыццё.
Гэта яскравае перавыданне ў новым графічным афармленні з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па-беларуску, лацінкай і па-ангельску.
Акрамя нот, ёсць і аўдыёдадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна.
Кніга выйшла вялікім накладам, яе можна замовіць поштай з дастаўкай па ўсім свеце, а таксама набыць у кніжных крамах у Вільні, Варшаве і Мінску.
У найбліжэйшы часе плануюцца прэзентацыі «Дзіцячага спеўніка» ў розных гарадах.
7 красавіка ўсіх дзяцей і дарослых запрашаюць на прэзентацыю спеўніка ў Познані.
Чытайце таксама:
«Як нацыя вучылася спяваць». Выйшаў другі наклад кнігі пра Антона Грыневіча
«Калі мужчына спявае, ён адчувае сябе моцным». Сяржук Доўгушаў стварае новы мужчынскі хор